Выданне “Беларусь. Краіна і людзі” ўдастоена залатога медаля на кніжнай выставе-кірмашы ў сталіцы Казахстана

Добрая вестка з Астаны

Выданне “Беларусь. Краіна і людзі” ўдастоена залатога медаля на кніжнай выставе-кірмашы ў сталіцы Казахстана

Скарынаўскія традыцыі беларускага кнігадрукавання годна прадаўжаюцца. Пра тое сведчыць вестка з Астаны: выданне “Беларусь. Краіна і людзі” ўдастоена залатога медаля і дыплома I ступені за перамогу ў намінацыі “Лепшае краязнаўчае выданне” конкурсу Еўразійскай між­народнай кніжнай выставы-кірмашу Eurasian Book Fair-2016 у Астане.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” да V Усебеларускага народнага сходу. Фотаальбом адлюстроўвае сучаснае жыццё краіны. Спачатку выйшаў руска-англійскі варыянт, потым беларуска-англійскі. Кніга прызначана для шырокага кола чытачоў, у тым ліку і замежнікаў.

Адзначаны дыпломамі ў Астане таксама іншыя беларускія выданні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter