Добрая пляцоўка для партнёраў

Цэнтр рускай мовы, літаратуры і культуры адкрыўся ў ГроднеФілфак быў першым факультэтам, які больш за 70 гадоў таму адкрыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. І традыцыі вывучэння рускай мовы тут сапраўды маюць багатую гісторыю.“Цэнтр рускай мовы, літаратуры і культуры невыпадкова створаны менавіта ў Гродне, — казаў на адкрыцці новай установы Генеральны консул Расіі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі. — Шмат год горад прымае да сябе ў госці ўдзельнікаў унікальнага свята — Фестывалю нацыянальных культур, на якім расійская дэлегацыя традыцыйна адна з самых шматлікіх. І новы цэнтр — таксама частка працы гродзенцаў па развіцці ўзаемаразумення паміж рознымі нацыямі”.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт Цэнтр рускай мовы, літаратуры і культуры адкрыўся ў Гродне
Філфак быў першым факультэтам, які больш за 70 гадоў таму адкрыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. І традыцыі вывучэння рускай мовы тут сапраўды маюць багатую гісторыю.
“Цэнтр рускай мовы, літаратуры і культуры невыпадкова створаны менавіта ў Гродне, — казаў на адкрыцці новай установы Генеральны консул Расіі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі. — Шмат год горад прымае да сябе ў госці ўдзельнікаў унікальнага свята — Фестывалю нацыянальных культур, на якім расійская дэлегацыя традыцыйна адна з самых шматлікіх. І новы цэнтр — таксама частка працы гродзенцаў па развіцці ўзаемаразумення паміж рознымі нацыямі”.
Цэнтр, між іншым, будзе выкарыстоўвацца і як унікальная практычная пляцоўка. У бліжэйшых планах беларускіх і расійскіх выкладчыкаў — сумесныя семінары, алімпіяды, абмен студэнтамі. Ужо ёсць дамоўленасць наконт таго, што лекцыі ва ўніверсітэце будуць чытаць вядомыя расійскія вучоныя.
А рэктар Гродзенскага ўніверсітэта Яўген Роўба падкрэсліў, што дзейнасць цэнтра будзе выходзіць і за ўніверсітэцкія межы. Гэтая ўстанова разглядаецца як рэгіянальная. Тут змогуць атрымліваць неабходную метадычную дапамогу не толькі студэнты вну, але і выкладчыкі навучальных устаноў вобласці. Цэнтр стане месцам сустрэч і для актывістаў грамадскіх арганізацый.
“Невыпадкова ў Гродзенскім універсітэце, які багаты моцнымі традыцыямі выкладання рускай мовы і культуры, дзе вельмі моцныя выкладчыкі-русісты, з’явіўся і рускі цэнтр”, — заўважыў старшыня Гродзенскага рускага таварыства Ігар Лякішаў.
Тры сотні кніг — а гэта творы класікаў, літаратура па філасофіі, гісторыі, методыцы выкладання мовы — перадаў цэнтру прадстаўнік Дома рускага замежжа імя А. І. Салжаніцына Ігар Цецярук.
Свой падарунак Гродзенскаму ўніверсітэту падрыхтавалі і салісты Санкт-Пецярбургскага дома музыкі. Ім стаў святочны канцэрт, у праграме якога былі прадстаўлены яркія ўзоры рускай і замежнай класікі ад Моцарта да Скрабіна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter