540 сантиметров: уровень воды в реке Горынь достиг критической отметки

Доўгае рэха дажджу

На Століншчыне рака Гарынь выйшла з берагоў. Пагрозы падтаплення жылых дамоў пакуль што няма, але ратавальнікі гатовыя да розных варыянтаў развіцця па­дзей. 

«Мяркуючы па ўсім, узровень вады ў Гарыні выходзіць на свой максімум і далей расці не будзе».
фота polese.by

Узровень вады ў Гарыні павялічваецца на працягу некалькіх дзён. За мінулыя суткі вады паболела на 7 сантыметраў. Начальнік аддзела гідралогіі Брэстаблгідрамета Міхаіл Козыраў расказаў, што напярэдадні Гарынь плюсавала больш значнымі тэмпамі: на 39 і на 18 сантыметраў.

— Цяперашні ўзровень вады ў Гарыні — 540 сантыметраў. Мяркуючы па ўсім, ён выходзіць на свой максімум і далей расці не будзе, — робіць прагноз галоўны гідролаг рэгіёна.

Па словах Міхаіла Козырава, для такіх высноў ёсць пэўныя падставы. Узровень Гарыні на гідралагічным пасту «Дубравіца» ва Украіне ўжо не расце, а на Случы ў Сарнах нават зафіксаваны спад: 

— Вада прыйшла на Століншчыну менавіта з тэрыторыі Украіны. 19—20 мая ў раёне горада Сарны выпала значная колькасць ападкаў. Узровень вады ў рацэ Случ за суткі вырас на 1,74 метра. Для раўніннай ракі гэта вельмі многа. Праз некаторы час вада са Случы трапіла ў Гарынь — адбыўся так званы эфект дабягання хвалі дажджавой паводкі.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення МНС па Брэсцкай вобласці Юлія Калток паведаміла, што зараз на Століншчыне падтоплена 10 падворкаў, аднак пагрозы жылым дамам няма: 

— Узровень вады ў Гарыні сапраўды дасягнуў крытычнай адзнакі. Мы пастаянна праводзім маніторынг і кантралюем сітуацыю. 

Начальнік аддзела гідралогіі Брэстаблгідрамета Міхаіл Козыраў расказаў, што на іншых рэках сітуацыя адваротная: 

— Вады не хапае. Гэта звязана з тым, што зімой было мала снегу. Узровень вады ўвесь час падаў і ўжо ў маі дасягнуў ліпеньскіх паказчыкаў. Дажджы, якія прайшлі ў апошні час, сітуацыю выправілі. Надоўга ці не — хутка даведаемся.

losich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter