Для дзяцей, i не толькi. Прэзентацыю кнiгi Леанiда Качанкi “Святое пiсанне для дзяцей” правядзе падчас святкавання Дня беларускага пiсьменства ў Камянцы выдавецтва “Народная асвета”.

Гэта першая духоўная кнiга падобнага кшталту, выдадзеная на тэрыторыi Беларусi. Адаптаваная бiблiя з каментарыямi аўтара ўтрымлiвае больш за 200 каляровых iлюстрацый.

Гэта першая духоўная кнiга падобнага кшталту, выдадзеная на тэрыторыi Беларусi. Адаптаваная бiблiя з каментарыямi аўтара ўтрымлiвае больш за 200 каляровых iлюстрацый.

Мiнiстэрства адукацыi ацанiла “Святое пiсанне для дзяцей” як сацыяльна значны твор, якi можна прапанаваць шырокаму колу чытачоў, дапамагло выданню фiнансава i рэкамендавала кнiгу ў якасцi дапаможнiка да факультатыўных заняткаў па бiблiязнаўстве, этыцы, асновам хрысцiянскай iканаграфii.
“Народная асвета” — адзiнае ў рэспублiцы мэтавае выдавецтва па выпуску вучэбнай лiтаратуры. 4 верасня ў Камянцы яго супрацоўнiкi атрымаюць магчымасць праверыць, цi добра засвоiлi дзецi школьную праграму па падрыхтаваных iмi падручнiках i дапаможнiках. Яны правядуць вiктарыны: экалагiчную i “Як да нас прыйшла кнiга”. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter