Дэгустацыя адмяняецца

Брэсцкія пагранічнікі выявілі 6 літраў схаванага калекцыйнага віна

Брэсцкія пагранічнікі выявілі 6 літраў схаванага калекцыйнага віна.

Напой французскай вытворчасці коштам 85 мільёнаў рублёў разам з замежнымі лекамі спецыялісты знайшлі ў цягніку Парыж — Масква, які праходзіў праверку ў Брэсце. Пагранічнікі сумесна з мытнікамі правяралі ёмкасць для вугалю ў тамбуры, дзе і былі схаваны тавары. У час кантролю гаспадар віна і таблетак не аб’явіўся, таму служачыя канфіскавалі іх.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter