«Дай вады напiцца, блакiтная крынiца»

Пад такой назвай у газеце «Рэспублiка» ў жнiўнi бягучага года быў надрукаваны матэрыял...

Пад такой назвай у газеце «Рэспублiка» ў жнiўнi бягучага года быў надрукаваны матэрыял, у якiм расказвалася пра цудадзейную крынiцу ў Слаўгарадскiм раёне.

Публiкацыя выклiкала шырокi водгук у нашых чытачоў. Тэлефанавалi з Вiцебска, Бераставiцы, Воранава i iншых мясцiн, распытвалi, як дабрацца да блакiтнай крынiцы. Тлумачыў: трэба ехаць у Слаўгарад, кiламетраў за сем ад яго — патрэбная мясцiна. У райцэнтры кожны раскажа, як туды праехаць.

Крынiца — помнiк прыроды, таму ахоўваецца дзяржавай. Нямала зроблена па яе добраўпарадкаваннi: вакол устаноўлены альтанкi, побач — валун з адпаведнымi надпiсамi,  кантэйнеры для збору смецця. Аднак можна зрабiць i болей: абгарадзiць крынiцу, пракласцi да яе дарожкi — адным словам, лепей абазначыць гэту мясцiну. Калi на гэта не хапае сродкаў, iх гатовы ахвяраваць людзi. Трэба толькi як след арганiзаваць справу, магчыма, спецыяльнага чалавека прызначыць.

Адным словам, больш удзялiць увагi блакiтнай крынiцы. Яна гэтага заслугоўвае.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter