Давайце ўгледзімся ў нашых сучаснікаў!

ТАКОЕ меркаванне на прэс-канферэнцыі выказала першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія АНАНІЧ. Сёння ў краіне распрацоўваецца праект указа Прэзідэнта аб падтрымцы нацыянальнага кнігавыдання. І адным з яго складнікаў з’яўляецца асобная частка, прысвечаная беларускамоўнай кнізе.

У Год кнігі патрэбна звярнуць больш пільную ўвагу на пытанне распаўсюджвання беларускамоўнай літаратуры.

ТАКОЕ меркаванне на прэс-канферэнцыі выказала першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія АНАНІЧ. Сёння ў краіне распрацоўваецца праект указа Прэзідэнта аб падтрымцы нацыянальнага кнігавыдання. І адным з яго складнікаў з’яўляецца асобная частка, прысвечаная беларускамоўнай кнізе.

— Мы сёння не можам сказаць, што ў поўнай ступені задаволены колькасцю беларускамоўных кніг, якія выдаюцца ў нашай краіне, — адзначыла Лілія Ананіч. — Гэта суадносна каля дзесяці працэнтаў ад агульнай колькасці, што недастаткова. Разам з тым такая лічба — гэта канкрэтнае адлюстраванне моўнай сітуацыі. Але ж кнігі, якія выдаюцца пры падтрымцы дзяржавы (у розныя гады ад 100 да 120), у асноўным на мове. І не таму, што ў нас ёсць пэўнае абмежаванне па дзяржаўнай падтрымцы кнігі па-беларуску альбо па-руску. Так павялося, што менавіта на беларускай мове ў нас прадстаўлена найбольш сацыяльна значных праектаў. Мы павінны звярнуць увагу на пытанне распаўсюджвання беларускамоўнай кнігі! Каб у кнігарнях нашай краіны, у крамах яны займалі пачэснае, віднае месца.

У Год кнігі працягнецца вялікая праца ў накірунку стварэння дзіцячай кнігі менавіта з акцэнтам на беларускую мову. Напрыклад, сумесна з Беларускім саюзам жанчын плануецца праект “Маміна казка”. Гэта будзе шматтыражны праект, які дазволіць зрабіць беларускамоўную кнігу для дзяцей, прыгожа аздобленую і добра ілюстраваную, больш таннай.

— Не магу не згадаць праект, які рэалізуецца пад патранатам дзяржавы, — гэта ўмацаванне фондаў публічных бібліятэк серыяй кніг “Школьная бібліятэка”, — працягнула Лілія Ананіч. — У мінулым годзе гэта серыя, менавіта беларускамоўных аўтараў, якія ўключаны і вывучаюцца згодна школьнай праграммы, трапіла ў публічныя бібліятэкі Беларусі. Не кожная дзяржава можа ганарыцца такімі падыходамі да кнігі той, што з’яўляецца асновай для школьнай бібліятэкі.

Шмат мерапрыемстваў, звязаных з прапагандай менавіта беларускамоўнай кнігі, запланавана падчас правядзення Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Дарэчы, першая прэзентацыя, якой распачнецца выстава, будзе прадстаўляць новую кнігу выдавецтва “Літаратура і мастацтва” пад назвай “Мужык” Уладзіміра Ліпскага.

— Гэтае выданне пра вядомага ў нашай краіне чалавека, сучасніка — Аляксея Сцяпанавіча Скакуна — цікавы праект. Мы ўсе павінны ўгледзецца ў нашых сучаснікаў. Мы хочам, каб асобы, кшталту такой, якія з’яўляюцца гордасцю нашай нацыі, станавіліся героямі сучасных кніг, — рэзюміравала Лілія Ананіч.

Нагадаем, што...

 А сёння вечарам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі вырашыцца інтрыга Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2012».

Таццяна УСКОВА, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter