«Дастукацца да нябёсаў»

На Міншчыне пройдзе маладзёжная акцыя па барацьбе з СНІДам

З нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам маладзёжная акцыя з такой назвай пройдзе на Міншчыне.

Кожны рэгіён распрацаваў свае праграмы. Вельмі эмацыянальнай яна атрымалася ў Смалявіцкім раёне, таму ён вызначаны як галоўная пляцоўка акцыі. Разам з тым прадугледжана некалькі сімвалічных акцэнтаў, якія будуць аб’ядноўваць усіх. Так, а 15-й гадзіне 1 снежня ўдзельнікі акцыі адначасова ва ўсіх раёнах выпусцяць у неба белыя геліевыя шары як сімвал памяці памерлых ад гэтай жахлівай хваробы. А таксама вялікую чырвоную стужку ў форме пятлі з паветраных шароў — сімвал барацьбы са СНІДам.

Падчас акцыі ў Смалявічах будуць распаўсюджвацца інфармацыйныя буклеты, прапанаваны бясплатны прагляд мастацкай стужкі і тэматычная дыскатэка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter