Дарога-чараўніца.

У народнай традыцыі было надзвычай стрыманым, асцярожным і абачлівым стаўленне да дарогі, таму што яна даволі часта станавілася месцам правядзення спецыфічных магічных дзеянняў: на дарогу выкідалі шкодныя рэчы, “адсылалі” хваробы, няўдачы і г.д. Таму з цягам часу дарога стала “нячыстым” месцам: лічылася, што яна “разнясе” шкоду і небяспеку, хваробы і ня- шчасці на шмат кіламетраў.

  • На рэчы, якія сутыкаліся з хворым чалавекам (кашуля, ручнік, манеты і інш.), “пераводзілі”, “адсылалі” хваробы, а затым іх выкідалі на дарогу, таму нельга падымаць з дарогі невядомыя вам рэчы. Выключэннем стала падкова (яна з’яўляецца неад’емным атрыбутам дарогі), знайсці якую значыла “падняць з дарогі сваё шчасце”.
  • Калі ў сям’і не гадаваліся дзеці, то чарговае народжанае дзіця бацька браў на рукі і ішоў у храм. Першага сустрэчнага запрашалі стаць хросным бацькам. Яго так і звалі “стрэчны бацька”. Лічылася, што ў такім выпадку дзіця не памрэ, а пражыве доўгае, як дарога, жыццё.
  • Часам дарога выступала ў каляндарных абрадах як месца сустрэчы ці провадаў: на дарозе сустракалі буслоў, качалі яйкі, праводзілі і сустракалі зіму.
  • Каб лён вырас доўгім, на Грамніцы ці Масленіцу моладзь сядала ў сані, запрэжаныя парай коней, і ехала за вёску: чым далей ад’едуць, тым даўжэйшым вырасце лён.
  • Каб засцерагчы будучую сям’ю, бацькі нявесты абавязкова выконвалі важнейшае рытуальнае дзеянне перад тым як адправіць вясельны картэж у дарогу: яго тройчы абходзілі па сонцу і абсыпалі зернем жыта, тым самым замыкаючы прастору дружыны маладых, рабілі яе непераадольнай для тых, хто хацеў бы нанесці ім шкоду.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter