Даніна павагі песнярам

У Кіеве ўшанавалі памяць пра народных пісьменнікаў Беларусі Янку Купалу і Якуба КоласаУрачыстасці, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння знакамітых песняроў беларускага народа, праходзілі пры падтрымцы пасольства Беларусі ва Украіне ў Кіеўскім літаратурна-мемарыяльным музеі Максіма Рыльскага. Менавіта ў гэтага музея з 2002 года наладжаны партнёрскія сувязі з мінскім Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. А сам украінскі паэт, акадэмік сябраваў з многімі беларускімі літаратарамі.
У Кіеве ўшанавалі памяць пра народных пісьменнікаў Беларусі Янку Купалу і Якуба Коласа
Урачыстасці, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння знакамітых песняроў беларускага народа, праходзілі пры падтрымцы пасольства Беларусі ва Украіне ў Кіеўскім літаратурна-мемарыяльным музеі Максіма Рыльскага. Менавіта ў гэтага музея з 2002 года наладжаны партнёрскія сувязі з мінскім Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. А сам украінскі паэт, акадэмік сябраваў з многімі беларускімі літаратарамі.
У музеі Максіма Рыльскага ладзілася літаратурна-мастацкае свята “Галасееўская восень”, пад час якога і была арганізавана выстава рукапісаў і рэдкіх выданняў украінскай беларусістыкі, прысвечаных Янку Купалу і Якубу Коласу. Юбілею народных паэтаў Беларусі быў прысвечаны святочны канцэрт з удзелам дзяцей адной з кіеўскіх школ, а таксама народнага артыста Украіны, саліста Нацыянальнай оперы імя Тараса Шаўчэнкі, этнічнага беларуса Мікалая Каваля, які выканаў народныя беларускія і ўкраінскія песні.
Пад час урачыстасці згадвалася, што Янка Купала ў свой час рэдагаваў зборнік вершаў Тараса Шаўчэнкі, які выдаваўся ў Беларусі. А “Новая зямля” Якуба Коласа некалькі гадоў таму была выдадзена ў перакладзе на ўкраінскую мову. Ёсць у Кіеве і вуліцы, названыя ў гонар беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, 130-я ўгодкі якіх сёлета адзначаюцца па ўсім свеце.
На свята ў Кіеў прыязджалі нашчадкі Якуба Коласа і Максіма Рыльскага, на ім былі перакладчыкі сучаснай беларускай прозы і паэзіі, навукоўцы, прадстаўнікі Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, Цэнтра беларускай мовы і культуры Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. Падключыліся да ўшанавання памяці землякоў і ўкраінскія беларусы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter