Cпадчына Песняра

Пад час літаратурна-асветніцкага праекта “Народны настаўнік”, што ладзіўся да 130-х угодкаў Якуба Коласа, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентаваўся новы Збор твораў класікаЗ нагоды юбілею сустракаліся даследчыкі, прыхільнікі коласаўскага слова. Гучалі вершы класіка, былі прадстаўлены для агляду цікавыя рукапісы з фонду бібліятэкі. Над тым, які ўплыў на сучаснасць робіць творчая спадчына Песняра, разважалі дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, доктар філалагічных навук Аляксандр Лукашанец, супрацоўніца інстытута, кандыдат філалагічных навук Тэрэза Голуб, праўнучка пісьменніка, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч. Гаварылася, што намаганнямі спецыялістаў інстытута ў супрацоўніцтве з музеямі, архівамі, бібліятэкамі, з людзьмі, якія маюць архіўныя звесткі пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, было падрыхтавана новае, дапоўненае выданне: навукова каментаваны Збор твораў Якуба Коласа ў 20-ці тамах. Выйшлі 19, на падыходзе да чытачоў і апошні том.
У падрыхтоўцы Збору твораў Якуба Коласа ўдзельнічалі яго ўнучка Вера (справа) і праўнучка Васіліна МіцкевічыПад час літаратурна-асветніцкага праекта “Народны настаўнік”, што ладзіўся да 130-х угодкаў Якуба Коласа, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентаваўся новы Збор твораў класіка
З нагоды юбілею сустракаліся даследчыкі, прыхільнікі коласаўскага слова. Гучалі вершы класіка, былі прадстаўлены для агляду цікавыя рукапісы з фонду бібліятэкі. Над тым, які ўплыў на сучаснасць робіць творчая спадчына Песняра, разважалі дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, доктар філалагічных навук Аляксандр Лукашанец, супрацоўніца інстытута, кандыдат філалагічных навук Тэрэза Голуб, праўнучка пісьменніка, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч. Гаварылася, што намаганнямі спецыялістаў інстытута ў супрацоўніцтве з музеямі, архівамі, бібліятэкамі, з людзьмі, якія маюць архіўныя звесткі пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, было падрыхтавана новае, дапоўненае выданне: навукова каментаваны Збор твораў Якуба Коласа ў 20-ці тамах. Выйшлі 19, на падыходзе да чытачоў і апошні том.
Як засведчыла Тэрэза Голуб, сучасная рэдакцыя Збору твораў пададзена ў найбольш поўным аб’ёме, у адпаведнасці з апошняй воляй аўтара, з уключэннем матэрыялу, які раней не публікаваўся. Выданне павялічылася на 212 друкаваных аркушаў, у асноўным за кошт нававыяўленых твораў, тэкстаў, сабраных з розных зборнікаў, прывезеных з іншых краін. Змешчаны і новыя звесткі пра знаёмых, блізкіх Якубу Коласу людзей.
Змянілася і структура выдання. Творы падаюцца не толькі з каментарыямі, але і варыянтамі рэдакцый: кожны можа падрадкоўна прасачыць, як рухаліся думкі пісьменніка. Тэкстолагі па-новаму ставіліся да выбару асноўнага тэксту. У адным з раздзелаў 1340 лістоў: дарчыя, уласныя і іншыя надпісы. Аўтабіяграфія і дзённікі пісьменніка пададзены з уключэннем ранейшых купюр. Папаўненне звестак, пошук невядомых твораў працягваецца. У Віцебску, напрыклад, выяўлены вялікі паслядоўны збор лістоў Якуба Коласа. Тэрэза Голуб адзначыла, што “збор твораў Якуба Коласа — гэта наш вялікі дзяржаўны, грамадскі, духоўны набытак”.
Васіліна Міцкевіч паведаміла аб фотавыставах, прысвечаных Якубу Коласу і яго творчасці, разгорнутых у Беларусі і ў замежжы. Пачалася праца над энцыклапедычным даведнікам “Якуб Колас і яго акружэнне”, збіраюцца матэрыялы па паэме “Новая зямля”, якія выйдуць на кампакт-дыску. А ў Коласаўскім музеі збіраюць экспазіцыю, каб расказаць наведвальнікам: як святкаваў свае дні нараджэння сам класік. Можна будзе пабачыць, напрыклад, ліст з віншаваннямі брату ад сястры Канстанціна Міхайлавіча Алены Лойкі, іншых блізкіх і родных яму людзей, а таксама лісты ад акадэмікаў, пісьменнікаў з розных краін. На выставе ў бібліятэцы былі прадстаўлены кнігі, падараваныя класіку ў розныя моманты жыцця. Васіліна Міцкевіч падкрэсліла: такія рарытэты рэдка выстаўляюцца.
Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала да юбілею Якуба Коласа не толькі літаратурна-асветніцкі праект “Народны настаўнік”. Цікавыя матэрыялы, фотаздымкі да 130-х угодкаў класіка пададзены на сайце Нацыянальнай бібліятэкі, тэксты можна чытаць па-беларуску, па-руску і па-англійску.

Дар’я Стасюкевіч, супрацоўніца Інстытута культуры Беларусі
На здымку:
У падрыхтоўцы Збору твораў Якуба Коласа ўдзельнічалі яго ўнучка Вера (справа) і праўнучка Васіліна Міцкевічы
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter