Чытач, у сааўтары просім! Нашы пастаянныя чытачы, несумненна, заўважаць у сённяшнім нумары адну незвычайную дэталь: насуперак «серадовай” традыцыі, на 16 старонках гэтым разам няма ніводнага дадатка.

Мы зрабілі гэта знарок, вырашыўшы прысвяціць нумар раскрыццю тэм, якія хвалююць вас, шаноўныя чытачы, адказам на пытанні, якія здаюцца вам на сягоння самымі актуальнымі. Атрымаўся, без перабольшання можна сказаць, нумар па вашых заяўках, бо для напісання большасці матэрыялаў асновай былі вашы звароты ў рэдакцыю.

Спадзяёмся, гэта знойдзе працяг і стане добрай традыцыяй. І кожны з вас, шаноўныя, можа дапамагчы ў гэтым. Проста трэба ўзяць ручку або сесці за клавіятуру камп`ютара і напісаць у рэдакцыю пра тое, што непакоіць, баліць, з чаго пацешыліся, аб чым цікава было б даведацца. Давайце пагаворым пра гэта на старонках нашай “Народнай газеты”.

Заставайцеся з намі, пішыце, тэлефануйце – будзьце на сувязі са сваёй газетай!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter