Чыстая зямля для нашчадкаў

У Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ вучаць не толькі прыстойна зарабляць, жыць у ладзе з сабой, грамадствам, прыродай, але і ратуюць вожыкаўШто для нас самае каштоўнае? Нехта гатовы быў аддаць паўцарства за каня. Іншы, сасмяглы ў пустыні, за глыток вады нічога не пашкадуе. У размове са мной багаты суайчыннік-банкір з Масквы робіць прагноз: каштоўнасць беларускай прыроды будзе расці ў цане — толькі б у гонцы за вялікімі прыбыткамі ды эканамічнымі паказчыкамі зберагчы яе чысціню. Бо “ачышчаць забруджанае” ці “вяртаць прыродзе забранае ў яе” абыдзецца значна даражэй. І чарнобыльскі ўрок, пра які мы ўсе ў канцы красавіка зноў згадвалі, горкае таму пацвярджэнне.
У Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ вучаць не толькі прыстойна зарабляць, жыць у ладзе з сабой, грамадствам, прыродай, але і ратуюць вожыкаў

Ратавальніца вожыкаў Ірына МамонаваШто для нас самае каштоўнае? Нехта гатовы быў аддаць паўцарства за каня. Іншы, сасмяглы ў пустыні, за глыток вады нічога не пашкадуе. У размове са мной багаты суайчыннік-банкір з Масквы робіць прагноз: каштоўнасць беларускай прыроды будзе расці ў цане — толькі б у гонцы за вялікімі прыбыткамі ды эканамічнымі паказчыкамі зберагчы яе чысціню. Бо “ачышчаць забруджанае” ці “вяртаць прыродзе забранае ў яе” абыдзецца значна даражэй. І чарнобыльскі ўрок, пра які мы ўсе ў канцы красавіка зноў згадвалі, горкае таму пацвярджэнне.
Яшчэ з сем гадоў таму ў адным з выданняў палічылі: падрыхтаваны мной тэкст аб праблемах у арганізацыі збору і ўтылізацыі адпрацаваных батарэек не надта актуальны. Мае аргументы пра шкодныя рэчывы з іх, што забруджваюць зямлю і грунтовыя воды, выклікалі ўсмешку апанента — гэта, маўляў, кропля ў моры. Але, спрабаваў я спрачацца, гэта, хутчэй, лыжка дзёгцю ў бочцы мёду!.. “На жаль, часам тыя, хто прымае рашэнні, занадта ўпэўненыя ў сваёй кампетэнтнасці, не чуюць іншых меркаванняў, — гаворыць на гэта выкладчыца Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ, кіраўніца міжнароднай праграмы МБА Ірына Мамонава. — І як там кажуць: пакуль гром не грымне — мужык не перахрысціцца. А, бывае, жыццёвыя абставіны паскараюць рост экасвядомасці. Так і ў мяне здарылася. Была ў 2009-м на стажыроўцы ў Нью-Ёрку, калі ў Беларусі нарадзіўся мой першы ўнук Фёдар. І на мяне проста “напала” экасвядомасць: я абвострана адчула сябе адказнай перад маім спадчыннікам, усімі будучымі пакаленнямі за тое, каб ім было дзе жыць, што піць і есці, чым дыхаць. Я з-за акіяна пільна сачыла, ці ўсе электрапрыборы ў доме адключаны, ці не цячэ марна вада — бо нават праз маленькія шчылінкі мы, чалавецтва, губляем шмат прыродных рэсурсаў. Для працягу роду, для тых, хто прыйдзе пасля нас, патрэбна чыстая зямля, рэкі і азёры, паветра, лес — а не пустыня… І ўсё трэба ахоўваць”.
Новы штуршок да рэалізацыі важных экалагічных акцый у інстытуце, дзе Ірына выкладае, даў леташні праект па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Заўважым, па міжнароднай праграме МБА (гэта падрыхтоўка магістраў бізнес-адміністравання) у інстытуце навучаюцца пераважна ўладальнікі і топ-менеджары прыватных кампаній. “Мы рэалізоўвалі праект са славацкім фондам: наведвалі фірмы ў Славакіі, вывучалі іх досвед і потым паспрабавалі прыўнесці кампаненту сацыяльнай адказнасці ў свае курсы. А сацадказнасць можа праяўляцца ў розных формах, уключае шмат аспектаў, і часам для таго не патрэбны вялікія сродкі. Калі, напрыклад, бізнесмен будзе вучыцца, імкнуцца жыць у ладзе з сабой, грамадствам, прыродай — ягоная справа будзе стабільна працвітаць. Мы на тым акцэнтуем увагу. Дапамагаючы грамадству, гораду, пасёлку, школе, мы самі багацеем, і словы “хто дае — таму і аддасца” маюць нямала пацвярджэнняў. Ведаю, уладальнік сеткі рэстаранаў Макдональд будаваў дамы пры анкаклініках, там жывуць бацькі хворых дзяцей, пакуль яны на лячэнні — і гэта форма сацадказнасці”.
У Мінску ж выяўляць яе і дбаць пра будучыню Зямлі студэнты і выпускнікі курсаў МБА пачалі таксама з дабрачынных акцый. На сайце інстытута ёсць рубрыка “Добрыя справы”: да іх можа далучыцца кожны. Студэнты не раз збіралі, перадавалі сродкі для дапамогі сем’ям перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны, якія жывуць у пасёлку Дружны Мінскага раёна. А нядаўна знайшла розгалас у беларускай інфапрасторы ініцыятыва Ірыны Мамонавай і яе паплечнікаў па зборы адпрацаваных батарэек. Як вядомы, іх выкідваецца ўсё больш. “Пры ўваходзе ў інстытут вы бачылі вялікі плакат пра вожыкаў, якіх трэба ратаваць, не забруджваць наваколле, — пасвячае ў дэталі акцыі Ірына. — Паставілі побач скрынку-кантэйнер. Зрабілі электронную рассылку для нашых студэнтаў, выпускнікоў. Дарэчы, я напісала і пра “Зялёную карту”: у Мінску ўжо больш за дзесяць пунктаў — напрыклад, у ГУМе — куды можна здаваць адпрацаваныя батарэйкі. Яшчэ напісала: раскажыце пра акцыю сваім дзецям і ратуйце вожыкаў разам з імі. І ўжо дзясяткі дарослых ахвотна ўключыліся ў карысную экагульню. Там, бачылі, стаіць скрыначка з батарэйкамі і надпісам: “Колькі вожыкаў я ўратаваў?”
Прынёс і я на размову да Ірыны Мамонавай больш за сорак рознакаліберных батарэек: з некаторага часу іх не выкідваю ў смеццевыя бакі. Фатаграфуючы небяспечныя адыходы, заўважыў: падобныя на маленькія
ствалы, што гатовы страляць у нашу будучыню. Мяркую, цяпер тыя стрэлы будуць халастымі. А ў вожыкаў, ды і ў людзей пабольшае шанцаў на выжыванне.

Іван Ждановіч

На здымку:
Ратавальніца вожыкаў Ірына Мамонава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter