Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Мастачка знайшла свой шлях у творчасці, узяўшыся за афармленне кніг па краязнаўстве

“Чырвоны радок” Дзіяны Каласовіч

У плыні падзей, дастасаваных да XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, прайшла выстава-прэзентацыя твораў Дзіяны Каласовіч у Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. Творы яе — ілюстрацыі для краязнаўчых кніг Алеся Карлюкевіча, прысвечаных гісторыі ды культуры Мінскай вобласці. На выставе “Чырвоны радок” прадстаўлены 23 жывапісныя творы. Мастачка пісала іх пад час пленэраў, выкарыстоўваючы літаратурныя адрасы Любанскага, Салігорскага, Мінскага раёнаў. Супольнай працаю словаў і фарбаў, лічыць Дзіяна, больш поўна, вобразна пішацца гісторыя Бацькаўшчыны.

Голас Радзімы № 10 (3562), чацвер, 15 сакавіка, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter