Чым больш, тым лепш

Выпрацоўка электрычнасці на Брэстчыне перавысіла спажыванне

Выпрацоўка электрычнасці ў Брэсцкай вобласці перавысіла спажыванне.

Паводле інфармацыі «Брэстэнерга», гэта стала магчыма дзякуючы запуску новага блока на Бярозаўскай ГРЭС, дзе ўжо адбыліся пусканаладачныя работы. Цяпер на аб’екце завяршаецца сумесны беларуска-кітайскі энергетычны праект — будаўніцтва энергаблока магутнасцю 427 мегават. Сёлета ён упершыню набраў намінальную нагрузку.

Залішнюю электраэнергію плануецца экспартаваць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter