Чужой бяды не бывае

Беларусы збіраюць сродкі на дапамогу пацярпелым ад ліўняў і паводкі на КубаніПершая партыя гуманітарнай дапамогі ад Прэзідэнта Беларусі дастаўлена на Кубань на мінулым тыдні. На борце самалёта Іл-76, які 12 ліпеня прызямліўся ў Анапе, былі коўдры, прадукты харчавання, пітная вада, пасцельныя прыналежнасці, медыкаменты. Груз сфармаваны з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа збірае сродкі для пацярпелых ад грамадзян, арганізацый і прадпрыемстваў. Галоўны спецыяліст па сувязях са СМІ таварыства Юлія Кудашова адзначыла, што сродкі будуць накіраваны жыхарам Краснадарскага краю праз расійскі Чырвоны Крыж. Ахвяраванні пойдуць на закупку і транспарціроўку медыкаментаў і медабсталявання, адзення, сродкаў асабістай гігіены і санітарнай ачысткі, абсталявання для прытулкаў, сродкаў камунікацыі, пошуку без вестак згінулых і на іншыя патрэбы.
Беларусы збіраюць сродкі на дапамогу пацярпелым ад ліўняў і паводкі на Кубані
Першая партыя гуманітарнай дапамогі ад Прэзідэнта Беларусі дастаўлена на Кубань на мінулым тыдні. На борце самалёта Іл-76, які 12 ліпеня прызямліўся ў Анапе, былі коўдры, прадукты харчавання, пітная вада, пасцельныя прыналежнасці, медыкаменты. Груз сфармаваны з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву.
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа збірае сродкі для пацярпелых ад грамадзян, арганізацый і прадпрыемстваў. Галоўны спецыяліст па сувязях са СМІ таварыства Юлія Кудашова адзначыла, што сродкі будуць накіраваны жыхарам Краснадарскага краю праз расійскі Чырвоны Крыж. Ахвяраванні пойдуць на закупку і транспарціроўку медыкаментаў і медабсталявання, адзення, сродкаў асабістай гігіены і санітарнай ачысткі, абсталявання для прытулкаў, сродкаў камунікацыі, пошуку без вестак згінулых і на іншыя патрэбы.
Дарэчы, разам з расійскімі выратавальнікамі ў рэгіёне працуюць і беларускія добраахвотнікі. Так, юнакі і дзяўчаты са студатрада “Вера” дапамаглі ліквідаваць наступствы стыхіі ў курортным комплексе “Надзея”, што ў пасёлку Кабардзінка, гэта за 20 кіламетраў ад пацярпелага горада Геленджыка. Амаль адразу пасля патопу студэнты ўзялі рыдлёўкі, вёдры, іншы інвентар і вычэрпвалі ваду з памяшканняў комплексу, расчышчалі тэрыторыю.
Увогуле ж беларусаў сярод пацярпелых на Кубані няма. Аднак нашы суайчыннікі ў Краснадарскім краі таксама збіраюць сродкі для дапамогі тым, каму нашкодзіла стыхія. Ганаровы консул Беларусі ў Краснадарскім краі, лідар беларускай абшчыны рэгіёна Алег Невяркевіч паведаміў, што туапсінская дыяспара збірае дзіцячыя рэчы, пасцельныя прыналежнасці. А калі спатрэбіцца, то людзей могуць часова размясціць і ў санаторыі “Белая Русь”, заверыў Алег Невяркевіч, дырэктарам якога ён з’яўляецца.
Нагадаем, што трагедыя на Кубані здарылася ў ноч з 6 на 7 ліпеня, калі вялікія ліўні абрынулася адразу на тры раёны краю. Рэкамі вады з гор накрыла спачатку Геленджык, а затым Новарасійск і Крымск. Стыхія забрала жыцці больш за 170 чалавек.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter