В январе отмечается 130-летие со дня рождения Григория Ширмы

Чараўнік народнай песні

Рыгор Шырма — выбітная асоба ў беларускай культуры ХХ стагоддзя. Кампазітар, дырыжор, фалькларыст, публіцыст, заснавальнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы і вялікі папулярызатар беларускай песні. Ён збіраў, апрацоўваў, вывучаў і ўводзіў у рэпертуар харавых калектываў шматлікія творы беларускай народна-песеннай творчасці.

adukar.by

Сваю першую фальклорную вандроўку будучы кампазітар здзейсніў яшчэ ў падлеткавым узросце — калі яму было 15, ён пешшу адправіўся ў Белавежскую пушчу, дзе запісаў беларускія народныя песні «Ой, не вылятай, сіва зязюлька», «Я з казаком стаяла», «Там за гаем». Усяго за сваё жыццё Рыгор Раманавіч сабраў больш за 2 тысячы беларускіх народных песень. Акрамя таго, напісаў і апублікаваў нямала каштоўных артыкулаў і даследаванняў па пытаннях беларускага мастацтва, фальклору і харавому выканальніцтву. Яго творчая спадчына дагэтуль застаецца каштоўнай крыніцай ведаў і натхнення для многіх музыкантаў.


У Нацыянальнай бібліятэцы ў гэтыя дні праходзіць выстава «Чараўнік народнай песні», прысвечаная юбілею знакамітага фалькларыста і дырыжора. Экспазіцыя знаёміць з больш чым 60 дакументамі, сярод якіх першы фальклорны зборнік Шырмы «Беларускія народныя песні» (1929), «Беларускія народныя песні, загадкі і прыказкі» (1947), «Дзвесце беларускіх народных песень» (1958), а таксама галоўны вынік амаль 70-гадовай збіральніцкай і творчай дзейнасці Рыгора Раманавіча — чатырохтомнік «Беларускія народныя песні» (1959—1976). На выставе прадстаўлены і зборнік «Песня — душа народа», у які ўвайшлі найбольш значныя пісьмовыя і вусныя выступленні кампазітара, аўдыядакументы з запісамі песень, кнігі і артыкулы пра майстра. Наведаць выставу і даведацца больш пра нашага выбітнага суайчынніка можна да 12 лютага.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter