Чакаюць сябровак вандроўкі

Школьны званок паклікаў на летнія канікулы хлопчыкаў і дзяўчынак. Наперадзе — тры месяцы адпачынку. Колькі цікавых вандровак можна здзейсніць за гэты час!

Сяброўкі-аднакласніцы Віка ЯНЧАНКА, Аляксандра САВЕЛЬЕВА і Юля САФРАНКОВА (на здымку) з поспехам скончылі шэсць класаў Гусаркаўскай базавай школы, што ў Клімавіцкім раёне, і цяпер могуць добра адпачыць. Дзяўчынкі — не толькі старанныя вучаніцы, але і актыўныя ўдзельніцы многіх школьных святаў. У вольны час яны любяць адпачыць на прыродзе і пачытаць творы беларускіх класікаў. Не забываюць дзяўчаты дапамагаць і бацькам.

Таццяна ПАДЛІПСКАЯ

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter