Чакаем вестак ад родных.

Хто шукае: Наталля Уладзіміраўна Каласоўская, Бярозаўскі раён.Каго шукае: Дзмітрыя Міхайлавіча Каласоўскага (на фота).

Хто шукае: Наталля Уладзіміраўна Каласоўская, Бярозаўскі раён.
Каго шукае: Дзмітрыя Міхайлавіча Каласоўскага (на фота).

Наталля Уладзіміраўна Каласоўская і яе маці Клаўдзія Мікалаеўна з Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці шукаюць Дзмітрыя Міхайлавіча Каласоўскага, 1971 года нараджэння. Дзмітрый носіць акуляры, крыху накульгвае. Можа, хто ведае пра яго месцазнаходжанне, просім адгукнуцца.Тры гады маці і сястра не ведаюць пра дарагога чалавека, але вельмі хочуць, каб ён вярнуўся дамоў.

Хто шукае: Ніна Мікалаеўна Лазарава, г.Уладзімір, Расія.
Каго шукае: былога мужа Мікалая Міхайлавіча Абрамовіча.
Ніна Мікалаеўна Лазарава з Расіі, з горада Уладзіміра, шукае свайго былога мужа — Мікалая Міхайлавіча Абрамовіча, 1958 года нараджэння. Ён жыве ў горадзе Мазыры Гомельскай вобласці. У яго ёсць сям’я. Працуе ён вадзіцелем-дальнабойшчыкам. Раней жыў ля станцыі Козенкі Гомельскай вобласці.

Хто шукае: Сафія Парфіраўна Купрыенка.
Каго шукае: сястру Мальвіну Парфіраўну Калаганскую.
Мальвіна Парфіраўна раней жыла ў сяле Нікольскім Камышлаўскага раёна Свярдлоўскай вобласці. Сёстры засталіся сіротамі. Маці памерла, а бацька пайшоў да другой. Яна не любіла яго дзяцей. Бацька пазней загінуў на фронце. У Сафіі і Мальвіны быў брат, які закончыў фабрычна-заводскую школу. Стаў ваенным. Забраў Мальвіну да сябе. Пазней яна выйшла замуж. Брат памёр. А дзе зараз Мальвіна, ці жывая яна, Сафія не ведае.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter