Было цяжка. Але «Глобус» круціцца!

ВЯЛІКАЯ ўвага надаецца пытанням добраўпарадкавання горада. Рамантуюцца аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння, жылы фонд, пракладваюцца падземныя камунікацыі, устанаўліваюцца агароджы, разбіваюцца кветнікі, ствараюцца паркавыя пляцоўкі… Спраў шмат. Справа гонару глыбачан пацвердзіць сваю працаздольнасць, гасціннасць і любоў да роднай Глыбоччыны.

У Глыбокім — сталіцы Дня беларускага пісьменства 2012 года — учора адкрыўся новы кніжны магазін.

ВЯЛІКАЯ ўвага надаецца пытанням добраўпарадкавання горада. Рамантуюцца аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння, жылы фонд, пракладваюцца падземныя камунікацыі, устанаўліваюцца агароджы, разбіваюцца кветнікі, ствараюцца паркавыя пляцоўкі… Спраў шмат. Справа гонару глыбачан пацвердзіць сваю працаздольнасць, гасціннасць і любоў да роднай Глыбоччыны.

Сярод першачарговых аб’ектаў — завяршэнне будаўніцтва і мадэрнізацыі філіяла «Віцебскаблсаюздрук» у горадзе — спецыялізаванай гандлёвай кропкі па рэалізацыі галоўным чынам кніжнай прадукцыі і перыядычных выданняў з прыгожай назвай «Глобус». Адкрыццё яе стала значымай падзеяй. Радасць урачыстасці раздзялілі з глыбачанамі начальнік упраўлення кнігавыдавецтва Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава, намеснік дырэктара рэспубліканскага прадпрыемства «Белкніга» Соф’я Красоўская, дырэктар гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблсаюздрук» Людміла Гайдук, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Кліцуноў і старшыня райвыканкама Алег Морхат.

Падчас выступлення Алег Морхат зазначыў, што адкрыццё філіяла ў Год кнігі — падзея знакавая для раёна. Карыстаючыся магчымасцю, кіраўнік раёна выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто быў задзейнічаны на ўводзе аб’екта, і ўручыў падзяку райвыканкама за значны ўклад ва ўдасканаленне сістэмы «Белсаюздрук» у Глыбоцкім раёне Людміле Гайдук.

— Было цяжка. Аднак хачу сказаць, што любыя цяжкасці лягчэй пераадольваць разам, — звяртаючыся да прысутных, падкрэсліла Людміла Віктараўна. — Тым больш, калі адчуваеш падтрымку з боку кіраўніцтва раёна, якое ішло заўсёды насустрач у рашэнні пытанняў. Гэта пачатак вялікай работы, якую нам прадстаіць правесці да свята пісьменства. У нас яшчэ ёсць пяць гандлёвых аб’ектаў, якія таксама хочам замяніць. Два з іх ужо набылі сучасны выгляд.

І вось самы хвалюючы момант урачыстага адкрыцця філіяла «Віцебскаблсаюздрук» і магазіна «Глобус». Права перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена начальніку ўпраўлення кнігавыдавецтва Міністэрства інфармацыі Алене Паўлавай, старшыні райвыканкама Алегу Морхату і дырэктару гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблсаюздрук» Людміле Гайдук. Яны сталі і першымі пакупнікамі.

Ганна КАПШУЛЬ

Фота Алены АДЭДЭДЖЫ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter