Будзем чытаць

Шмат цікавых задум рэалізавалi на Міншчыне ў Дзень бібліятэк

Шмат цікавых задум рэалізавалi на Міншчыне ў час Дня бібліятэк.

Арыгінальную ідэю ўвасобілі супрацоўнікі Барысаўскай цэнтральнай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева. Яны правялі флэшмоб «Стань нашым чытачом». Яго сутнасць у тым, што ўсе супрацоўнікі выйшлі ў гарадскі сквер і наладзілі там калектыўнае чытанне кніг. Яны прапанавалі гараджанам найбольш уражлівыя ўрыўкі сваіх любімых класічных твораў. У аснову ідэі было пакладзена імкненне паказаць любоў да чытання, да кнігі, звярнуць увагу людзей розных узростаў і заняткаў на неабходнасць самаадукацыі і пастаяннага духоўнага развіцця.

Усім, хто далучыўся да чытанняў альбо проста праходзіў міма, раздавалі флаеры — маляўніча аформленыя картачкі з запрашэннем «Будзем чытаць». А напрыканцы ў неба ўзнялося і разляцелася па ўсім наваколлі шмат паветраных шароў з надпісам «Чытай — будзь разумным, чалавек!».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter