Будзе і ў нас Алея зорак

Яе плануецца закласці да XVIII фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”Алея размесціцца на зялёнай зоне ніжняй пляцоўкі амфітэатра, якая размешчана перад асноўным уездам на тэрыторыю форуму з боку праспекта Фрунзе. Яе афармленне будзе праводзіцца па існуючых сусветных традыцыях: імя артыста разам з відарысам зоркі будзе высечана на пліце. А сімвал фестывалю валошка ўпрыгожыць кожную імянную пліту.

Спачатку ў Алеі зорак Летняга амфітэатра з’явіцца пяць пліт. Высокага гонару будуць удастоены вядомыя выканаўцы, удзельнікі фестывалю.
Да паўналецця “Славянскага базару ў Віцебску” горад ужо актыўна рыхтуецца: пачаліся работы па добраўпарадкаванні абласнога цэнтра, вядуцца перагаворы па рэалізацыі другой чаргі рэканструкцыі Летняга амфітэатра, паведамляе БЕЛТА.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter