Будзь воля Твая.

“...Чула, што ў адным з касцёлаў Іерусаліма з’явіцца таблічка на беларускай мове. Што на ёй напісана?”, — пытаецца чытачка Валянціна Уласевіч з Гродна.

Невялікая керамічная таблічка з тэкстам малітвы “Ойча наш” устаноўлена ў іерусалімскім храме нацый, які носіць афіцыйную назву Pater Noster. 25 кастрычніка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё таблічкі.
Назва храма перакладаецца з латыні як назва самай галоўнай хрысціянскай малітвы — “Ойча наш”. Паводле падання, менавіта на гэтым месцы Ісус Хрыстос прачытаў апосталам “Ойча наш” — у адказ на іх просьбу навучыць маліцца.
Сцены храма ўпрыгожаны керамічнымі дошчачкамі з тэкстамі малітвы на розных мовах народаў свету. Зараз там сабрана амаль 130 таблічак. Але беларускай у іх ліку дагэтуль не было. У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця плануюць прыняць удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Уладзіслаў Блін, а таксама каля 150 пілігрымаў з Беларусі. Асвячэнне планавалася правесці ў маі 2011 года, аднак у сувязі з беатыфікацыяй Папы Рымскага Яна Паўла II яно было перанесена.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter