Будучыню ствараем разам

На V Усебеларускі народны сход, які пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня, у якасці ганаровых гасцей запрошаны і прадстаўнікі беларускіх суполак замежжа
У спісе гасцей-беларусаў замежжа, што даслалі ў рэдакцыю з МЗС Беларусі, — каля трыццаці асобаў. Самая вялікая дэлегацыя чакаецца, па традыцыі, з Расіі. Федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію “Беларусы Расіі” прадставяць яе старшыня Сяргей Кандыбовіч і намеснік Валерый Казакоў. З Томска прыедзе старшыня рэгіянальнай арганізацыі беларусаў Любоў Адаскевіч, з Югры — Сяргей Бандарэнка, з Цюмені — Ганаровы генеральны консул Беларусі Уладзімір Шугля. З Калінінградскага зямляцтва будзе Святлана Зязера, а з Масквы — Аксана Солапава. У V Усебеларускім народным сходзе прымуць удзел і знакамітыя ўраджэнцы Беларусі — касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыіі Федэральнага сходу РФ па абароне і бяспецы Франц Клінцэвіч. 

Дарэчы, нядаўна пад час адкрыцця павільёна “Космас” у Мінскім аэраклубе Уладзімір Кавалёнак адзначыў: “На Усебеларускім народным сходзе будзем узнімаць пытанне, каб Беларусь прымала ўдзел у падрыхтоўцы сваіх касманаўтаў”.

На сходзе будуць і супляменнікі з Арменіі, ЗША, Ізраіля, Казахстана, Малдовы, Украіны, Швейцарыі, Вялікага Герцагства Люксембург. Чакаюцца ўдзельнікі з Прыбалтыйскіх краін: Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы.

Кацярына Аляксандрава

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter