Цифровизация топливно-энергетического комплекса, аспекты ядерной энергетики и развитие электротранспорта: что еще обсудят на XXV Белорусском энергетическом и экологическом форуме

Будучыня праз прызму тэхналогій

Цыфравізацыя паліўна-энергетычнага комплексу, аспекты ядзернай энергетыкі і развіццё электратранспарту: што яшчэ абмяркуюць на XXV Беларускім энергетычным і экалагічным форуме

Шэраг мiнiстэрстваў — энергетыкi, прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, прамысловасцi, жыллёва-камунальнай гаспадаркi — i iншыя арганiзацыi з 12 па 15 кастрычнiка праводзяць у Мiнску XXV Беларускi энергетычны i экалагiчны форум. Характэрна, што сёлета юбiлей мерапрыемства супадае з 90-годдзем беларускай энергасiстэмы.

У выставе прымуць удзел больш за 200 арганiзацый з сямi краiн, у тым лiку вядучыя прадпрыемствы энергетычнай галiны нашай краiны, а таксама Расатам, Siemens, Honeywell, Rrohne, «Таўрыда Электрык» i iншыя. Праграма форуму ўключае мiжнародныя спецыялiзаваныя выставы «Энергетыка. Экалогiя. Энергазберажэнне. Электра», Oil&Gas Technologies, «Атам-экспа-Беларусь», «ЭкспаСвет», «Водныя i паветраныя тэхналогii», «ЭкспаГорад» i XXV Беларускi энергетычны i экалагiчны кангрэс.

— Падчас мерапрыемства мы абмяркуем стратэгiчныя напрамкi развiцця энергетычнай сферы, важныя для жыхароў нашай краiны, — на прэс-канферэнцыi, прысвечанай правядзенню форуму, адзначыла Вольга Пруднiкава, намеснiк мiнiстра энергетыкi. — З уводам у эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС iстотна змянiўся палiўна-энергетычны баланс нашай краiны. Адпаведна змены адбылiся ў структуры вытворчасцi электрычнай энергii на нашых крынiцах, а таксама спажывання энерганосьбiтаў. Электрычнасць прыходзiць як першасны носьбiт для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння. З’явiўся i працягвае развiвацца новы вiд транспартных сродкаў ва ўсёй iх лiнейцы, пачынаючы ад грамадскага i заканчваючы асабiстым. Iнтэнсiўнае развiццё гэтага напрамку патрабуе адпаведнага развiцця электрасеткавай iнфраструктуры, нарматыўна-прававога рэгулявання. Заўсёды выклiкаюць цiкавасць пытаннi тарыфнай палiтыкi. Размова таксама пойдзе аб уцягваннi ў энергетычны баланс цвёрдых камунальных адходаў, мясцовых i аднаўляльных крынiц энергii.

З пункта гледжання цыфравiзацыi, аўтаматызацыi працэсаў палiўна-энергетычны комплекс — адзiн з найбольш перадавых у эканомiцы. Мiнiстэрства энергетыкi працуе над перспектыўнымi праектамi, якiя закранаюць пытаннi разумнага горада, укаранення ўнiверсальных сiстэм кантролю вымярэння, перадачы даных аб спажываных энергарэсурсах, аўтаматычнага разлiку i налiчэння платы за жыллёва-камунальныя паслугi i карыстання ў рэжыме анлайн усiмi iнфармацыйнымi рэсурсамi i паслугамi, якiя могуць прапанаваць лiчбавыя платформы.

Аляксандр Гарошка, намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, расказаў:

— Ключавымi ў экспазiцыi Мiнпрыроды стануць прэзентацыi тэхналогiй у галiне аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага прыродакарыстання, аднаўляльнай энергетыкi, абарачэння i эфектыўнага выкарыстання адходаў. Акрамя таго, Мiнпрыроды з’яўляецца арганiзатарам навукова-практычнай канферэнцыi аб развiццi зялёнай эканомiкi. Мерапрыемства стане ўнiкальнай пляцоўкай для дыскусiй аб удасканаленнi экалагiчнай палiтыкi.

Леанiд Паляшчук, намеснiк дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi, анансаваў круглы стол, прысвечаны павышэнню энергаэфектыўнасцi i комплекснаму выкарыстанню электраэнергii для жыццезабеспячэння шматкватэрных жылых дамоў. Дарэчы, у сямi дамах ужо праведзена такая цеплавая мадэрнiзацыя, сваёй чаргi чакаюць яшчэ 17.

Упершыню асобнай тэмай форуму стануць пытаннi падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi iнжынерных кадраў для палiўна-энергетычнай i iншых галiн.

Як паведамiў Рыгор Бондараў, дырэктар ЗАТ «Тэхнiка i камунiкацыi», у днi форуму пройдзе конкурс iнавацыйных i стартап-праектаў Belarus Energy Award-2021, будуць падведзены вынiкi рэспублiканскага конкурсу «Лiдар энергаэфектыўнасцi — 2021».

nevmer@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter