Бранзалеты з сакрэтам

Брэсцкі ювелір Аляксей Вярбіцкі выкарыстоўвае ў працы досвед майстроў ХІІ стагоддзя і свайго настаўніка Мікалая КузьмічаЦі можна насіць сёння бранзалеты, фібулы, калье, вырабленыя па тэхналогіях былых стагоддзяў? Можна, сцвярджае Аляксей Вярбіцкі, народны майстар Беларусі, член Беларускага саюза народных майстроў. Больш таго: ён і ёсць аўтар незвычайных упрыгажэнняў, прадстаўленых на выставе ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, філіяле Нацыянальнага мастацкага музея.
Брэсцкі ювелір Аляксей Вярбіцкі выкарыстоўвае ў працы досвед майстроў ХІІ стагоддзя і свайго настаўніка Мікалая Кузьміча

Скарбы Аляксея ВярбіцкагаЦі можна насіць сёння бранзалеты, фібулы, калье, вырабленыя па тэхналогіях былых стагоддзяў? Можна, сцвярджае Аляксей Вярбіцкі, народны майстар Беларусі, член Беларускага саюза народных майстроў. Больш таго: ён і ёсць аўтар незвычайных упрыгажэнняў, прадстаўленых на выставе ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, філіяле Нацыянальнага мастацкага музея.
Яшчэ падчас вучобы ў Астроміцкай сярэдняй школе Кобрынскага раёна Аляксею падабалася майстраваць штосьці з дроту. “Спачатку “нараджаліся” розныя бірулькі, ланцужкі, выкананыя на дылетанцкім узроўні, — распавёў майстар. — На ўсё жыццё мне запоўніўся адкрыты ўрок пра крыж Ефрасінні Полацкай, бо за некалькі гадоў да таго брэсцкі мастак і майстар-ювелір Мікалай Кузьміч узнавіў згублены падчас Вялікай Айчыннай вайны сімвал Беларусі”.
Асабліва ўразіла хлопца, што брастаўчанін навучыўся рабіць візантыйскую эмаль: тэхналогія ж лічылася страчанай. І ў школьніка нарадзілася мара: стаць майстрам, які стварае, узнаўляе і пазнае прыгажосць. Але спачатку ў яго жыцці быў каледж зусім не звязаны з ювелірнай справай. Толькі ў 2004-м пачаўся ягоны шлях у мастацтва ў маленькай майстэрні па перапрацоўцы серабра. Спачатку проста дапамагаў майстру і вучыўся, стоячы ў яго за спінай. Праз паўтары гады ступіў на самастойны шлях, і тады ж выпадкова пазнаёміўся з Мікалаем Кузьмічом. І ў майстэрню прыйшоў да яго: пачаткоўцу шмат хацелася даведацца пра сакрэты эмальернай справы. Майстар не адмовіўся, перадаваў веды пра старажытную тэхналогію перагародкавай візантыйскай эмалі, а таксама тонкасці мастацтва дробнай пластыкі.
Сёння Аляксея Вярбіцкага смела можна назваць вучнем Мікалая Пятровіча. Дарэчы, адзіным. “Даўнія тэхналогіі — гэта для мяне вельмі цікава! — дзеліцца Аляксей. — Неяк у рукі трапіў бранзалет, які знайшлі археолагі падчас раскопак. Вельмі ўразілі прастата яго формаў і прыгажосць, якую яны ствараюць. Пачаў шмат чытаць пра ювелірныя вырабы ХІ стагоддзя, больш позняга часу і прыйшоў да высновы: трэба паказваць людзям гэтыя дзіўныя рэчы ва ўзноўленым выглядзе. А чаму б некаторыя з іх, тыя ж скроневыя кольцы, фібулы – гэта металічныя зашчапкі для адзення, якія адначасова служаць і ўпрыгажэннем – не выкарыстоўваць і сёння? Некаторыя інтэрпрэтацыі фібул і бранзалетаў цікавыя і цяпер найперш забытай навізной. А яшчэ праз такія вырабы мы можам спазнаваць сваю гісторыю”.
Мастацтвазнаўца Святлана Крэль лічыць, што творы Аляксея Вярбіцкага – гэта майстарскія паўторы рарытэтаў плюс аўтарская інтэрпрэтацыя: “Майстар робіць бранзалет і разумее, што тут “просіцца” менавіта такі элемент. Дабаўляе яго і мае вельмі цікавы вынік. Гэта не выстаўка гістарычных рэчаў, а дэманстрацыя мастацкіх твораў, дробнай пластыкі. Па гэты час ніхто ў нас такога не рабіў”.
Людзі адыходзяць, а рэчы застаюцца і могуць “гаварыць” з нашчадкамі. Навучыцца б слухаць…

Раіса Марчук

На здымку:
Скарбы Аляксея Вярбіцкага
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter