“Бонжур” ад мінчан

Артысты беларускага балета пакажуць 42 разы “Лебядзінае возера” ў гарадах Францыі і Бельгіі

Артысты беларускага балета пакажуць 42 разы “Лебядзінае возера” ў гарадах Францыі і Бельгіі

Вядучыя салісты балетнай трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета рушылі ў доўгае творчае падарожжа, якое працягнецца 43 дні і завершыцца 4 мая.

Гастрольны тур ахопіць дзясяткі найбуйнейшых гарадоў Францыі і Бельгіі: Бардо, Страсбург, Грэнобль, Дыжон, Тулон, Ніцу, Марсэль, Тулузу, Ліён, Тур, Ам’ен, Руан, Ліль, Нант, Парыж, Антвэрпэн, Гент, Брусэль, Льеж і іншыя. Беларускія артысты выступяць з класікай балетнага рэпертуару — неўміручым спектаклем “Лебядзінае возера” Пятра Чайкоўскага.

Здзіўляць еўрапейскага гледача будуць вядучыя салісты беларускай балетнай трупы: народная артыстка Беларусі Вольга Гайко, заслужаныя артысты Ірына і Алег Яромкіны, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Канстанцін Геронік, Такатошы Мачыяма, Ігар Аношка, саліст тэатра Ягор Азаркевіч і іншыя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter