Больш чысціні і прыгажосці

Мінская вобласць аб’явіла 2013-ы Годам навядзення парадку

Наступны год у сталічным рэгіёне аб’яўлены Годам навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання Міншчыны.

Мінаблвыканкам прыняў адпаведнае рашэнне, распрацаваны абласны план мерапрыемстваў і комплекс мер па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. Раённыя і Жодзінскі гарадскі выканкамы, структуры Мінаблвыканкама і абласныя арганізацыі павінны тэрмінова, ужо да 29 снежня, распрацаваць і зацвердзіць планы тэрытарыяльных мерапрыемстваў на наступны год. Асобныя арганізацыі, якія з’яўляюцца ўладальнікамі, арандатарамі ці карыстальнікамі тэрыторый, таксама будуць працаваць у адпаведнасці са сваімі планамі.

Як адзначылі ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у полі зроку будуць населеныя пункты, вытворчыя і адміністрацыйныя аб’екты, месцы і зоны масавага адпачынку людзей, садаводчыя таварыствы, палігоны і мініпалігоны цвёрдых камунальных адходаў, землі ляснога фонду, падведамасныя аб’екты сельскагаспадарчых арганізацый і г.д. Заданні па зборы і вывазе цвёрдых камунальных адходаў будуць выконвацца за кошт сродкаў абласнога бюджэту на ахову навакольнага асяроддзя. Шмат увагі плануецца надаць паляпшэнню мастацка-эстэтычных якасцей, фарміраванню спрыяльнага ар-хітэктурна-прасторавага асяроддзя населеных пунктаў. Штомесячны маніторынг дазволіць трымаць на кантролі выкананне намечанага.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter