Би-би-си включила ленту "Иди и смотри" из золотой коллекции "Беларусьфильма" в сотню лучших неанглоязычных картин

Больш чым кіно

Ваенная драма Элема Клімава была знята па сцэнарыі беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча сумеснымі намаганнямі кінастудый “Беларусьфільм” і “Масфільм”. У цэнтры сюжэта — расправа ў Хатыні і беларускі хлопчык, якога жахі вайны ператвараюць за некалькі дзён з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога.


Фільм выйшаў на экраны летам 1985 года і быў прымеркаваны да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тры гады пасля прэм’еры карціна дэманстравалася ў розных еўрапейскіх краінах, здзіўляючы гледачоў сваёй пранізлівасцю і праўдападобнасцю. Фільм і сёння, праз тры дзесяцігоддзі, утрымлівае рэйтынг у 95% “свежасці” па шкале Rotten Tomatoes. А па версіі часопіса Time Out карціна займае шосты радок у спісе “50 лепшых ваенных фільмаў усіх часоў”, адначасова з’яўляючыся лепшым фільмам пра Другую сусветную вайну.

Летась карціна была адрэстаўрыравана спецыялістамі кінаканцэрна “Масфільм” і атрымала галоўны прыз на 74-м Венецыянскім кінафестывалі ў намінацыі “Венецыянская класіка” за лепшы адрэстаўрыраваны фільм. Яго пападанне ў спіс 

Бі-бі-сі толькі пацвярджае мастацкую і духоўную каштоўнасць. Рэйтынг быў складзены кінакрытыкамі з 43 краін. У сотню лепшых увайшлі фільмы ад 67 рэжысёраў з 24 краін на 19 мовах. З рускамоўных карцін у спісе чатыры работы Андрэя Таркоўскага: “Люстэрка”, “Андрэй Рублёў”, “Сталкер” і “Салярыс”, а таксама “Чалавек з кінаапаратам” Дзігі Вертава, “Браняносец Пацёмкін” Сяргея Эйзенштэйна і “Ідзі і глядзі” Элема Клімава.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter