Блізкія сябры

Беларусь і Малдова шмат робяць, каб надзейна абараніць правы нацыянальных меншасцяў Нядаўна ў Мінску пабывала Парламенцкая дэлегацыі Рэспублікі Малдова. Пад час візіту прайшло чарговае, ужо дзявятае па ліку пасяджэнне Беларуска-Малдаўскай міжведамаснай дарадчай камісіі па забеспячэнні правоў асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцяў. У рабоце камісіі ўдзельнічалі Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка і генеральны дырэктар Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова Алена Белякова. Асноўная гаворка вялася, вядома ж, пра тое, як жывецца нашым суайчыннікам у Малдове і малдаванам у Беларусі.
Беларусь і Малдова шмат робяць, каб надзейна абараніць правы нацыянальных меншасцяў
Нядаўна ў Мінску пабывала Парламенцкая дэлегацыі Рэспублікі Малдова. Пад час візіту прайшло чарговае, ужо дзявятае па ліку пасяджэнне Беларуска-Малдаўскай міжведамаснай дарадчай камісіі па забеспячэнні правоў асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцяў. У рабоце камісіі ўдзельнічалі Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка і генеральны дырэктар Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова Алена Белякова. Асноўная гаворка вялася, вядома ж, пра тое, як жывецца нашым суайчыннікам у Малдове і малдаванам у Беларусі. Аналізавалася, як выконваюцца папярэднія дамоўленасці, якія грунтуюцца на адпаведным Пагадненні ад 9 верасня 1997 года паміж урадамі Беларусі і Малдовы. З улікам патрабаванняў часу намечаны і новыя мерапрыемствы, якія пасадзейнічаюць пашырэнню міжведамаснага супрацоўніцтва на перспектыву.
У пасяджэнні ўдзельнічалі таксама галоўны спецыяліст апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Аляксей Лапуноў і намеснік старшыні створанага пры ім Кансультатыўнага міжэтнічнага савета Кімі Ры, старшыня грамадскага аб’яднання “Абшчына малдаван” Антаніна Валько. Яны дзяліліся досведам працы, выказвалі меркаванні наконт таго, што яшчэ трэба зрабіць, каб беларусы ў Малдове і малдавне ў Беларусі адчувалі сябе як дома.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter