Бліжэй адзін да аднаго

Ветэранскія арганізацыі Польшчы і Беларусі маюць намер умацоўваць кантакты
Ветэранскія арганізацыі Польшчы і Беларусі маюць намер умацоўваць кантакты.

Дапамагчы наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва паміж ветэранамі і ўдзельнікамі войнаў, якія жывуць у дзвюх краінах, бярэцца беларускае пасольства ў Польшчы. Гэтае рашэнне пацверджана падчас сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка са старшынёй Саюза ветэранаў і былых палітычных вязняў Польшчы Генрыкам Стшэлецкім. У гутарцы з паслом Генрых Стшэлецкі цікавіўся дзейнасцю Беларускага грамадскага аб`яднання ветэранаў. Віктар Гайсёнак расказаў кіраўніку польскага ветэранскага руху аб падрыхтоўцы да святкавання 65-й гадавіны вызвалення Беларусі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter