Без бар’ераў для бізнесу. Беларусь спадзяецца па паляпшэнне ўмоў экспарту ў краіны ЕС.

Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Польшчы, міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўляком, паведамляе БелТА.

Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Польшчы, міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўляком, паведамляе БелТА.

“Мы спадзяёмся, што ЕС зробіць рух у 2010 годзе для беларускага экспарту”, — сказаў прэм’ер.
“Калі ў цэлым разглядаць мытны тарыф у ЕС, то ён знаходзіцца на ўзроўні каля 5 працэнтаў, а для беларускага экспарту ён складае 17—80 працэнтаў”, — адзначыў Сяргей Сідорскі. Гэта датычыцца грузавых аўтамабіляў, спецыяльнай тэхнікі, высокатэхналагічнай прадукцыі. Гэтыя пытанні, паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, абмяркоўваліся з Вальдэмарам Паўляком у вузкім коле.
Прэм’ер-міністр нагадаў, што на працягу 2008—2009 гадоў беларускі бок вырашаў з польскім урадам пытанні работы польскіх фермераў на беларускім рынку, экспарту беларускай сельгаспрадукцыі ў Еўропу. Так, мяса з Беларусі пастаўляецца са спагнаннем пошлін у памеры 90 працэнтаў. Акрамя таго, Беларусь застаецца адзінай краінай, увоз тэкстылю з якой у краіны ЕС кватуецца, хоць гэта не адносіцца да іншых краін.
“Я бачу гэта не толькі як пэўны бар’ер для свабоднага экспартнага руху прадукцыі, але і як бар’ер для прыцягнення інвестыцый у Беларусь”, — сказаў Сяргей Сідорскі. Усё гэта стварае неабходнасць у рэгулярных сустрэчах для абмеркавання магчымасцей пашырэння бізнесу дзвюх краін.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter