«Берагiня»: фальклор і задор

СЮДЫ на чатыры днi з’едуцца шматлікія госці з розных краін блізкага і далёкага замежжа. Усе яны збяруцца на заключныя імпрэзы VII фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня».

Акцябрскi сёння загамонiць, заспявае, затанчыць…

СЮДЫ на чатыры днi з’едуцца шматлікія госці з розных краін блізкага і далёкага замежжа. Усе яны збяруцца на заключныя імпрэзы VII фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня».

Фестываль справядліва можна лічыць не рэспубліканскім, а міжнародным — амаль 1000 гасцей і ўдзельнікаў фестывалю прадставяць розныя нацыянальныя культуры. Жыхары і госці Акцябрскага змогуць убачыць высокае выканальніцкае майстэрства калектываў з Гомельскай вобласці і іншых абласцей Беларусі. Як паведамілi  ў  аддзеле культуры райвыканкама, сёлета за чатыры фінальныя днi пройдуць 24 мерапрыемствы з удзелам дзіцячых фальклорных калектываў, аўтэнтычных гуртоў, ансамбляў народнай музыкі, пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў.

Заключныя ж і асноўныя мерапрыемствы (напрыклад, свята Купалле з фаер-шоу ці адкрыццё-закрыццё фестывалю) будуць сапраўды яркiмi i запамінальнымі. Гэтаму паспрыяюць народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча i іншыя беларускія выканаўцы.

Дарэчы, асноўную інтрыгу фестывалю яго арганізатары не выдаюць.  Ўдзельнікі і гледачы папярэдніх фестываляў «Берагіня» ўпэўнены, што і на гэты раз ўсё пройдзе на высокiм прафесiйным узроўнi.

Наталля ВАКУЛIЧ, «БН»

Фота Наталлі ЕВЕНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter