Беларускае кiно ў Карлавых Варах i Валенсii

Як стала вядома, кароткаметражны iгравы фiльм “Дзiкiя звяры свету” рэжысёра Людмiлы Дуброўскай уключаны ў праграму ХХ Мiжнароднага кiнафестывалю маладых кiнематаграфiстаў, якi сёння адкрываецца ў iспанскай Валенсii.

Як стала вядома, кароткаметражны iгравы фiльм “Дзiкiя звяры свету” рэжысёра Людмiлы Дуброўскай уключаны ў праграму ХХ Мiжнароднага кiнафестывалю маладых кiнематаграфiстаў, якi сёння адкрываецца ў iспанскай Валенсii.

Людмiла — не навiчок у кiнематографе, з’яўляецца прызёрам ужо некалькiх мiжнародных кiнапраглядаў. А “Дзiкiя звяры свету” — яе дыпломная работа. Сёння маладая творца заканчвае работу над яшчэ адным праектам — вiдэаролiкам з рабочаю назвай “Падумай, перш чым...”. У гэтай стужцы разглядаецца праблема суiцыдаў.
Тым часам з 1 па 9 лiпеня ў курортным гарадку Карлавы Вары мае адбыцца 40-ы мiжнародны кiнафестываль. Нароўнi з фестывалямi ў Канах i Венецыi ён адносiцца да прэстыжнай катэгорыi “А” i традыцыйна прапаноўвае на разгляд прадстаўнiчага журы высокамастацкiя кiнаработы.
Ад Беларусi ў Карлавых  Варах будуць прадстаўлены фiльмы нашых вядомых кiнадакументалiстаў Галiны Адамовiч i Вiктара Аслюка. Адамовiч прапануе стужку “Божа мой”, а Вiктар Аслюк — карцiну “Султан з Ардынак”. Варта толькi заўважыць, што Аслюк здымаў свайго “Султана...” у Смаленскай вобласцi i па замове калег з Санкт-Пецярбурга. Гэты фiльм ужо паспеў заваяваць “Сярэбранага Вiцязя” ў намiнацыi “Вiдэа- i тэлевiзiйныя фiльмы” на 14-м Мiжнародным кiнафестывалi “Залаты Вiцязь”.
Конкурсная кiнапраграма ў Карлавых Варах гэтым разам надзвычай прадстаўнiчая — недзе каля 200 фiльмаў. Прабiцца наверх такога спiсу будзе неверагодна складана, але перамагае толькi той, хто ўдзельнiчае...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter