Беларускія ліфты ў Казахстане

“Прывітанне з Петрапаўлаўска! Пішу пра добрую навіну. Цяпер мы з сям’ёй абжываемся ў новым шматпавярховым доме. І нядаўна ў пад’ездзе запусцілі ліфт. Ён — беларускі! Мы ліфтам, праўда, толькі зрэдку карыстаемся, імкнемся больш рухацца: для здароўя карысна. Але іншым разам і едзем, любуемся на эмблему — бусел, які ляціць на фоне сонца. І мне адразу ўспамінаюцца тыя буслы, якіх мы бачылі ў Беларусі. Гэта калі з жонкай Марынай, таленавітай вышывальшчыцай, прадстаўлялі беларусаў Казахстана, удзельнічалі ў Першым фэсце мастацтваў беларусаў свету. Дзве яе работы, дарэчы, ёсць і ў фондах Мастацкага музея Беларусі, мы іх падарылі.

І яшчэ адна згадка пра Беларусь у нас ёсць: нядаўна ў кабельных тэлесетках з’явіўся і новы беларускі тэлеканал “24 Беларусь”. Так што мы цяпер у курсе таго, што ў вас адбываецца.
А самыя частыя ў Казахстане згадкі пра Беларусь — гэта, вядома ж, трактары вытворчасці Мінскага трактарнага завода. Я сам, дарэчы, пад час уборкі два гарачыя леты вазіў на такім пшаніцу. “Беларусаў” у нас шмат яшчэ з савецкіх часоў, цяпер з’яўляюцца і новыя.

Сяргей Залеўскі, г. Петрапаўлаўск

Ад рэдакцыі
Мы заглянулі на сайт вядомага беларускага вытворцы ліфтаў, Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання, і высветлілі, што цяпер у яго ёсць сумесныя вытворчасці ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ніжагародскай вобласці Расіі, у Вышгарадзе (Кіеўская вобласць) і ў казахстанскім Паўладары. Магчыма, беларускія ліфты паўладарскай зборкі і выкарыстоўваюцца цяпер у гарадах Казахстана. Шмат афіцыйных дылераў “Магілёўліфтмаша” ў розных краінах. У тым ліку і ў Казахстане: Астана, Актобе, Уральск, Шымкент, Усць-Каменагорск, Какшэтау, Кастанай, Алматы. Так што сустрэцца з айчыннымі ліфтамі ўважлівым людзям у гарадах, можа, прасцей, чым з нашымі трактарамі, грузавікамі-МАЗамі ці аўтобусамі. Экспартуюцца і тэлевізары, халадзільнікі, пральныя машыны.
А што з беларускіх тавараў заўважалі вы ў тых краінах, дзе цяпер жывяце? Было б цікава даведацца. Дзе рэтранслююцца беларускія тэлеканалы і якія? Увогуле: якія цікавыя сляды беларускай прысутнасці ў свеце вам сустракаюцца ў замежжы? Пішыце.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter