“Балюча гэта перажываць...”

У Севастопалі трагічна абарвалася жыццё народнага артыста Беларусі Якава НавуменкіВядомы спявак і кампазітар толькі летась атрымаў ганаровае званне, быў у росквіце творчых сіл. Наша газета пісала пра яго, цытуючы ў загалоўку словы артыста: “Люблю дарыць радасць”. У гастрольных планах Якава Навуменкі былі і творчыя сустрэчы з беларусамі замежжа, у прыватнасці, з Эстоніі. Таму так балюча ўсведамляць, што больш няма яго з намі…
У Севастопалі трагічна абарвалася жыццё народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі
Вядомы спявак і кампазітар толькі летась атрымаў ганаровае званне, быў у росквіце творчых сіл. Наша газета пісала пра яго, цытуючы ў загалоўку словы артыста: “Люблю дарыць радасць”. У гастрольных планах Якава Навуменкі былі і творчыя сустрэчы з беларусамі замежжа, у прыватнасці, з Эстоніі. Таму так балюча ўсведамляць, што больш няма яго з намі…
У рэдакцыю прыйшла вестка ад суайчыннікаў з Севастопаля. “Цяжка, балюча гэта перажываць, — напісала кіраўніца таварыства “Беларусь” Ала Гарэлікава. — Мне ўвесь час тэлефануюць людзі, выказваюць спачуванні Беларусі і беларусам. Мы страцілі яркую зорку. Думаю, аднак, песні Якава Навуменкі, у тым ліку і ў яго аранжыроўцы знакамітая “Зорка Венера” на верш Максіма Багдановіча, доўга будуць з намі, нагадваючы і пра гэтага таленавітага чалавека. Мы, беларусы Севастопаля, вельмі смуткуем яшчэ і таму, што трагедыя адбылася ў нашым горадзе. Суполка “Беларусь” выказвае спачуванне сям’і, родным Якава Навуменкі і ўсім, хто любіў артыста”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter