Аснова ўсёй Айчыне

Міжнародная навуковая канферэнцыя да 90-х угодкаў выхаду з друку паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” — толькі адна з імпрэзаў штогадовых Каласавінаў у гонар ПесняраМатэрыяльны дабрабыт? Вера? Духоўныя ідэалы? У пошуках сэнсу быцця сотні розумаў шукаюць “пункт адліку”. Свой рэцэпт гарманічнай выбудовы лёсу, прадаўжэння роду, жыцця ў праўдзе і любові выпакутаваў і мудрэц ад зямлі Якуб Колас: “Дык трэба грунт мець пад нагамі,/ Каб не бадзяцца батракамі”. Такі запавет пакінуў некалі бацька класіка, з якога пісаўся яркі вобраз палясоўшчыка Міхала, аднаго з галоўных у паэме “Новая зямля”.
Міжнародная навуковая канферэнцыя да 90-х угодкаў выхаду з друку паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” — толькі адна з імпрэзаў штогадовых Каласавінаў у гонар Песняра

Будзе рабінавы гай на сядзібе ў Альбуці. А саджаць дрэвы любіў і Якуб КоласМатэрыяльны дабрабыт? Вера? Духоўныя ідэалы? У пошуках сэнсу быцця сотні розумаў шукаюць “пункт адліку”. Свой рэцэпт гарманічнай выбудовы лёсу, прадаўжэння роду, жыцця ў праўдзе і любові выпакутаваў і мудрэц ад зямлі Якуб Колас: “Дык трэба грунт мець пад нагамі,/ Каб не бадзяцца батракамі”. Такі запавет пакінуў некалі бацька класіка, з якога пісаўся яркі вобраз палясоўшчыка Міхала, аднаго з галоўных у паэме “Новая зямля”.
Сёлета з нагоды да 90-х угодкаў выхаду з друку паэмы ладзілася XXVІІI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Зямля — аснова ўсёй Айчыне”. Гэта была важная частка Каласавінаў, якія штогод праводзіць да ўгодкаў класіка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. І глыбокі па сэнсе радок назвы імпрэзы “новазямельны”. Навукоўцаў, музейшчыкаў Беларусі, Расіі ды Ўкраіны вітаў Міністр культуры Барыс Святлоў. Ён нагадаў, што жыццё і творчасць Якуба Коласа — гэта і цэлая эпоха ў жыцці краіны, велізарны ўклад у скарбонку духоўнасці. Чытаючы класіка, можна і сёння павучыцца любові да Айчыны, адданасці свайму народу. Менавіта Коласу належаць радкі, якія часта гучаць: “Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы”.
Летась шырока адзначаліся 130-я ўгодкі класіка, завяршылася выданне 20-томнага Збору твораў. Пра каштоўнасць працы для ўсіх славістаў свету гаварылі выступоўцы з Расіі ды Ўкраіны, а першы намеснік па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец заўважыў: выданне прэзентавалася і на ХV Міжнародным з’ездзе славістаў у Мінску. “Слова пісьменніка гучала летась і далёка за межамі Беларусі, — адзначыў Барыс Святлоў. — Вялікі ўклад ў прапаганду яго творчасці робіць музей Песняра. Яшчэ пры жыцці дом Якуба Коласа быў своеасаблівым духоўным цэнтрам сталіцы, тут панавала творчая, сяброўская атмасфера. Тут частымі гасцямі былі вядомыя пісьменнікі, мастакі, артысты, музыканты, вучоныя і палітыкі. І сёння Дом Коласа годна прадаўжае традыцыі, актыўна ўдзельнічае ў літаратурных, культурных працэсах краіны і замежжа — у Польшчы, Літве, Украіне, Расіі, з музеямі якіх заключаны доўгатэрміновыя кантракты”. Адным з важных кірункаў дзейнасці музея застаюцца і Каласавіны. Выдадзена ўжо 27 кніг з матэрыяламі канферэнцый.
У музеі прайшоў і круглы стол “Мемарыяльны музей і грамадства. Захаванне культурнай спадчыны. Музей ва ўмовах развіцця новых інфармацыйных тэхналогій” з удзелам гасцей-музейшчыкаў з Украіны і Расіі. Коласаўцы паказвалі свае тэхнічныя навінкі.
А 2 лістапада на Стаўпеччыне адкрылася “Хатка знахаркі” на вядомай сядзібе Альбуць. Там высадзілі рабінавы сквер. У хатцы можна даведацца пра лекавыя травы, якія з дзяцінства ведаў будучы паэт. Там сабраны народныя рэцэпты, гасцей частуюць гарбатай. Зёлкі тыя будуць загойваць як цялесныя, так і душэўныя раны тых, хто прыйдзе ў Панямонне. А лекавая сіла тых траваў — ад сокаў зямлі, якая ёсць і “аснова ўсёй Айчыне”, і аснова духоўнага здароўя кожнага з нас.

Іван Ждановіч

На здымку:
Будзе рабінавы гай на сядзібе ў Альбуці. А саджаць дрэвы любіў і Якуб Колас
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter