Расійская спявачка Віка Цыганова выступіць у Мінску ў гонар Дня Маці

Артыстка шырокай душы

Нездарма артыстку называюць “легендай рускай эстрады”. Яе хіты “Приходите в мой дом”, “Гроздья рябины”, “Лето красное”, “Офицеры”, “Русская водка”, “Калина красная”, “Балалайка-зараза” ўжо чвэрць стагоддзя застаюцца папулярнымі. Кожнае выступленне артысткі — гэта дзіўнае спалучэнне розных вобразаў і стыляў. Тут і папулярныя песні, і рускія рамансы, і шансон, і народная класіка. Своеасаблівы музычны мікс прагучыць і на канцэрце Цыгановай у Мінску, які адбудзецца 13 кастрычніка ў КЗ “Мінск”. Артыстка падрыхтавала для беларусаў новую праграму “Лето красное и золотые хиты”. Пачуюць гледачы і вядомыя кампазіцыі спявачкі. Безумоўна, усе песні прагучаць у жывым выкананні: артыстка не прымае фанаграму і выступае только з жывым складам музыкаў. На мінскім канцэрце яна выйдзе на сцэну з гуртом “Северный ветер”.

Віка Цыганова — адна з нямногіх зорак 1990-х, хто здолеў захаваць папулярнасць па гэты дзень. Аднак артыстка не выхваляецца: “Ад Бога я атрымала талент і цяпер адпрацоўваю яго ў сваёй творчасці. Я не люблю проста выходзіць на сцэну і спяваць — мне важна дзяліцца з гледачамі сваімі эмоцыямі, перажываннямі і думкамі. Музыка для мяне была і застаецца на першым месцы”. Білеты на канцэрт артысткі ў Мінску каштуюць ад 35 да 85 рублёў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter