Альма-матэр: трымаем сувязь

Замежныя выпускнікі дапамагаюць экспарту адукацыйных паслуг

Замежныя выпускнікі беларускіх ВНУ дапамагаюць краіне нарошчваць экспарт адукацыйных паслуг

У канцы мінулага тыдня ў сценах БНТУ прадстаўнікі Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў ВНУ сустрэліся ў чарговы раз, каб абмеркаваць поспехі і праблемы папулярызацыі нашай краіны, яе культуры і адукацыі. Пазаштатныя паслы, як яны самі сябе называюць, выказалі нямала ідэй і прапаноў па стварэнні прывабнага іміджу Беларусі ў іх родных дзяржавах. Як запэўніў намеснік міністра адукацыі нашай краіны Віктар Якжык, усе заўвагі будуць улічаныя.

— У 2011—2012 гадах у асацыяцыі адкрылася новае дыханне, з’явіліся новыя напрамкі работы. МАВВНУ разумее сваю задачу ў тым, каб са-дзейнічаць развіццю двухбаковага супрацоўніцтва, і ў тым ліку экспарту адукацыйных паслуг як часткі эканамічнай палітыкі. Актыўная праца ў гэтым кірунку вялася апошнія два гады. Мы ўжо можам вылучыць той сегмент, а гэта каля 500 студэнтаў, якія прыняты на вучобу ў беларускія ВНУ дзякуючы дзейнасці МАВВНУ. Некаторыя члены асацыяцыі ўваходзяць у арганізацыі, якія непасрэдна ажыццяўляюць суправаджэнне студэнтаў з iх дзяржаў на навучанне ў Беларусь.

— Пры садзейнічанні выпускнікоў ВНУ, многія з якіх, дарэчы, сталі вядомымі навукоўцамі і дыпламатамі, за межамі нашай краіны адкрываюцца цэнтры беларускай культуры. Толькі за апошні год яны з’яві-ліся ў Кыргызстане, Казахстане і Нігерыі. Можна назваць іх першымі крокамі на шляху ўсебаковага супрацоўніцтва?

— Адкрыццё культурных цэнтраў за мяжой — добры знак. І, сапраўды, як даказвае вопыт Кыргызстана, на гэтым двухбаковыя кантакты толькі пачынаюцца. Спачатку там адбылося адкрыццё культурнага цэнтра, і літаральна на працягу года пасля гэтага пачалі рэалізоўвацца праграмы па навучанні дарослых — па паслядыпломнай адукацыі, і цяпер мы падышлі да стварэння ў Кыргызстане філіялаў беларускіх ВНУ.

— Колькасць замежных студэнтаў за апошнія пяць гадоў павялічылася ўдвая. Разам з тым неаднаразова гаварылася, што трэба пашыраць геаграфію супрацоўніцтва ў бок Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі. Якія крокі зроблены?

— Толькі ў мінулым годзе было заключана 10 міжнародных дагавораў, у тым ліку міжурадавыя пагадненні ў сферы адукацыі з Лаосам і Манголіяй, у галіне вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў — з ААЭ. Усяго працуе 87 міжнародных дагавораў у сферах адукацыі, навукі і маладзёжнай палітыкі, у тым ліку 21 з еўрапейскімі краінамі.

— Ці будзе ў рамках развіцця экспарту адукацыйных паслуг актывізаваны еўрапейскі напрамак?

— У бліжэйшы час пройдуць два мерапрыемствы: у сакавіку — Беларуска-Літоўскі форум, а затым, да канца навучальнага года, Міжнародны форум беларускіх і брытанскіх ВНУ. У прыватнасці, з арганізацыяй Магна Карта Каледж Оксфард прапрацоўваецца магчымасць правядзення азнаямленчага адукацыйнага мерапрыемства на тэрыторыі Беларусі з удзелам розных ВНУ Еўропы і нашай краіны.

І рэйтынгі ВНУ, і водгукі выпускнікоў-замежнікаў даказваюць, што ўзровень нашай адукацыі дастаткова высокі. Можа, мы пакуль яшчэ мала сябе рэкламуем. Але, вядома, выхад на рынкі, у тым ліку еўрапейскія, — актуальная задача. Еўрапейскія ВНУ гэтак жа, як і нашы, цікавіць акадэмічная мабільнасць. Думаю, мы знойдзем агульныя падыходы ў гэтым пытанні, у тым ліку ў навуцы, і зможам зацікавіць асацыяцыі брытанскіх ВНУ і запрашаць іх, каб яны змаглі пазнаёміцца з беларускай сістэмай адукацыі.

— Калі мы гаворым пра еўрапейскі вектар, напрыклад, супрацоўніцтва ў сферы экспарту адукацыйных паслуг з суседняй Польшчай, Лiтвой i Латвiяй узнікаюць пытанні аб прызнанні дыпломаў...

— Стваральнікамі Кодэкса аб адукацыі Беларусі было зроблена нямала, каб бязбольна укараніць крэдытна-модульную сістэму навучання. Праблема носіць фармальны характар, яна тычыцца ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс. Калі гэта адбудзецца, пытанне з дыпломамі вырашыцца аўтаматычна. Але, дарэчы, гэта не значыць, што беларускія дыпломы зараз не прызнаюцца. Iнакш мы не змаглi б павялiчыць колькасць замежных студэнтаў, якiя навучаюцца ў Беларусi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter