Коллективы из пяти стран представят спектакли на минском фестивале TEART

Алхімія сцэны

Міжнародны форум тэатральнага мастацтва TEART адкрыецца сёння вечарам тэатралізацыяй «Канцэнтрат. Адкрыццё». Менавіта слова «канцэнтрат» стала слоганам сёлетняга фестывалю.

teart.by

— TEART дазваляе адчуць максімальную прысутнасць тэатра ў жыцці горада і яго жыхароў. Канцэнтрат смелых рэжысёрскіх рашэнняў, правакацыйных ідэй, актуальных тэм, яркага выканання і новых эмоцый. Уся алхімія тэатра — у руках людзей, якія ўмеюць ствараць магію, — адзначаюць арганізатары тэатральнага свята.

Сёлета сваю «магію» беларускім гледачам прадставяць калектывы з пяці краін — Літвы, Грузіі, Германіі, Францыі і Беларусі. Традыцыйна форум складаецца з трох секцый: міжнароднай праграмы, шоукейса Belarus Open і адукацыйнай платформы «Школа TEART». У міжнародную праграму ўвайшлі чатыры спектаклі. З нямецкага Гамбурга прывязуць «Адысею» на мове, якой не існуе, з французскага Крэтэя — харэаграфічны спектакль «Піксель», дзе рэальнае і нерэальнае пераплятаюцца ў адзінае цэлае. Літоўцы прэзентуюць «Плошчу герояў» на тэму нацыяналізму і фашызму. А тэатр з Грузіі пакажа спектакль «Сталінград», дэманструючы на сцэне наступствы Сталінградскай бітвы.

У шоукейсе Belarus Open — 11 спектакляў. Сярод іх «Песня песней» Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», «Паляванне на сябе» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, пастаноўка ўкраінскага рэжысёра Стаса Жыркова «ГэтаМы», створаная па кнізе «Радзіва» Прудок» Андруся Горвата, спектакль Ігара Казакова «Кандзід, або Аптымізм». Акрамя таго, падчас беларускага шоукейса ўпершыню адбудзецца прэзентацыя праектаў «Тэатр сацыяльных даследаванняў».

У межах «Школы TEART» адбудуцца сустрэчы з рэжысёрамі Дзмітрыем Багаслаўскім, Ігарам Казаковым, Аляксандрам Янушкевічам, Канстанцінам Абашыдзэ, Дэні Майферам і іншымі.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter