Алена Стэльмах, заслужаны журналiст Беларускага саюза журналiстаў, пiсьменнiк: «Наша краiна не можа быць слабай, бо беларусы — мудрыя людзi»

Фото  БЕЛТА
— Цi не апынулiся зараз мы ў сiтуацыi, калi хто грамчэй крычыць — таго больш слухаюць, хто вылiе больш бруду — таго i праўда? Цi не наклiкаюць i ў Беларусь дзялкi сусветных «каляровых рэвалюцый» непатрэбны краiне шторм, намагаючыся разгайдаць наш човен, каб мы самi ж у iм i перавярнулiся? 

Чаго, на маю думку, нам сапраўды вельмi не стае (тут бы i пiсьменнiкам самы час пасыпаць галаву попелам), дык гэта культуры, якой як след не навучылi прызваныя рабiць гэта майстры пяра. Пра палiтычную культуру наогул размова асобная. 

Iнтэрнэт перапоўнены так званымi фейкамi — вiдавочнай бязглуздзiцай. Атрымоўваецца так: што б нi сказаў Прэзiдэнт або хто iншы, хто разважлiва ставiцца да сучаснага становiшча ў краiне, да iх слоў усё роўна прыслепяцца, перавернуць, зганьбяць. Як, упэўнена, i мае развагi пададуцца некаму непрыдатнымi, як кажуць па-народнаму, не ў нос. 

Давайце разам узважана i памяркоўна ставiцца да магутнага, велiчнага дрэва — нашай Бацькаўшчыны. Бура наломiць шчэпак. А нам, нашым дзецям жыць, ладзiць будучыню. Наша краiна не можа быць слабай, бо мы, беларусы, мудрыя людзi. Трэба iсцi на выбары i рабiць цывiлiзавана свой выбар.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter