Ахоўніца сям’і і жытла.

Ікона. У культуры ўсходніх славян ікона ў шэрагу такіх сакральных рэчаў, як святая вада, свечка, шырока выкарыстоўвалася ў ахоўных і ачышчальных рытуальных дзеяннях.

Ікона. У культуры ўсходніх славян ікона ў шэрагу такіх сакральных рэчаў, як святая вада, свечка, шырока выкарыстоўвалася ў ахоўных і ачышчальных рытуальных дзеяннях.

  • Іконай благаслаўлялі маладых перад вяселлем.
  • Ікону (невялікі абразок) клалі памерламу ў магілу.
  • З іконай сустракалі ў варотах набытую жывёлу, першы раз выганялі вясной у поле.
  • Ваду, якой мылі іконы перад святамі, напрыклад у Чысты чацвер, вылівалі пад чырвоным кутом.
  • Ікону ніколі не змяшчалі ў “нячыстых” месцах: у лазні, пуні, на гарышчы.
  • Старыя іконы забаранялася спальваць ці проста выкідаць. Такія іконы закопвалі на могілках ці пушчалі па вадзе.
  • У спалучэнні са словам “ікона” не ўжываліся такія слова і дзеянне, як “продаж”. Ікону можна было выменяць (няхай сабе нават і за грошы) ці падарыць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter