Адукацыя і “Народная газета”

Кола сяброў “Народнай газеты” пастаянна пашыраецца. Сярод яе чытачоў — рабочыя і служачыя, пенсіянеры і студэнты, медыкі і аграномы, настаўнікі і выкладчыкі.

Вялікую дапамогу “Народнай газеце” ў арганізацыі сустрэч, якія праводзяцца ў навучальных установах Міншчыны, аказвае ўпраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама. Спецыялісты ўпраўлення пастаянна ўдзельнічаюць у выязных прыёмных, днях адкрытага пісьма, што праводзяцца нашым выданнем.
На гэты раз выязная прыёмная “Народнай газеты” прайшла ў самім упраўленні. Мы сустрэліся са спецыялістамі, абмяняліся думкамі, падзяліліся планамі і прапановамі аб далейшым супрацоўніцтве. Як адзначыла начальнік упраўлення Таіса Іванаўна Данілевіч, ёсць шмат цікавых тэм, актуальных праблем, якія трэба асвятляць на старонках газеты. Называліся і канкрэтныя адрасы будучых публікацый.
За плённае супрацоўніцтва Таіса Данілевіч (на здымку) адзначана дыпломам “Народнай газеты” і памятным сувенірам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter