Адным сказам

У сілу ўступілі папраўкі па штрафах за перавышэнне хуткасці
  • У сілу ўступілі папраўкі па штрафах за перавышэнне хуткасці.
  • У спякоту МНС рэкамендуе абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі.
  • Купацца забаронена ў 11 вадаёмах краіны.
  • На будаўніцтве БелАЭС удзельнікі студатрадаў могуць зарабіць каля тысячы долараў.
  • Да канца ліпеня МТЗ адгрузіць у Судан 400 трактароў.
  • Першага жніўня ў праваслаўных храмах пройдуць памінальныя службы па ахвярах Першай сусветнай вайны.
  • Па амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення краіны з месцаў пазбаўлення волі выйшлі ўжо больш за 720 чалавек.
  • У гэтым годзе ў Мінску адкрыюць новую школу і пяць дзіцячых садзікаў.
  • Гродна захоўвае лідарства сярод абласных цэнтраў па тэмпах будаўніцтва жылля.
  • У Брэсце адкрылі новы будынак дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў.
  • У Магілёве пачаў працаваць Музей гісторыі пажарнай службы.
  • Са жніўня гомельскі Парк культуры і адпачынку імя А.В. Луначарскага стане называцца Паркам Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter