Адкрыйце для сябе невядомую Беларусь.

Па старонках “Сямі цудаў” Шкада, што ўсё добрае хутка заканчваецца. Так і з віктарынай атрымалася: яшчэ пра столькі хацелася ў вас спытацца, бо што ні раён — то дзівосы, самі, шчыра кажучы, кожны раз для сябе нешта новае адкрывалі. Але ўмовы віктарыны ёсць умовы, таму адзінае, што застаецца, — надрукаваць правільныя адказы тураў, што засталіся (дарэчы, вы ж памятаеце, што па двух апошніх адказы яшчэ прымаюцца). Лідары, якія маюць добрыя шанцы паехаць у падарожжа па Беларусі з нашым афіцыйным спонсарам — тураператарам “Виаполь” — ужо вядомыя, але ўсё яшчэ можа змяніцца. Мяркуючы па колькасці правільных адказаў, інтрыга — хто ж яны, тыя трое шчасліўцаў? — будзе захоўвацца да апошняга.Сачыце за наступнымі нумараміі заставайцеся з намі. Наперадзе яшчэ шмат цікавага!

Па старонках “Сямі цудаў”
Шкада, што ўсё добрае хутка заканчваецца. Так і з віктарынай атрымалася: яшчэ пра столькі хацелася ў вас спытацца, бо што ні раён — то дзівосы, самі, шчыра кажучы, кожны раз для сябе нешта новае адкрывалі. Але ўмовы віктарыны ёсць умовы, таму адзінае, што застаецца, — надрукаваць правільныя адказы тураў, што засталіся (дарэчы, вы ж памятаеце, што па двух апошніх адказы яшчэ прымаюцца). Лідары, якія маюць добрыя шанцы паехаць у падарожжа па Беларусі з нашым афіцыйным спонсарам — тураператарам “Виаполь” — ужо вядомыя, але ўсё яшчэ можа змяніцца. Мяркуючы па колькасці правільных адказаў, інтрыга — хто ж яны, тыя трое шчасліўцаў? — будзе захоўвацца да апошняга.
Сачыце за наступнымі нумарамі
і заставайцеся з намі.
Наперадзе яшчэ шмат цікавага!

Адказы на пытанні па Гродзенскай вобласці
(Правільныя адказы мы цытуем з самых грунтоўных і цікавых вашых допісаў.)

Кажуць, калі дзяўчына дакранецца да гэтага “ружовага” цуда, яна абавязкова выйдзе замуж. Як ён называецца? Дзе знаходзіцца? Адкуль з’явіўся на Беларусі? І што нагадвае звонку?
“Культавыя валуны — гэта камяні, якія ў народзе маюць назвы і пра іх існуюць паданні. Валуны з выемкамі, знакамі, надпісамі, малюнкамі. Адзін з iх — “Нявесцiн камень” знаходзiцца  ў вёсцы Агароднікі Навасёлкаўскага сельсавета Ашмянскага раёна. Сярод мясцовых жыхароў існуе безліч паданняў пра яго. Кажуць, калі дзяўчына хоча хутчэй выйсці замуж, яна павінна абавязкова дакрануцца да валуна, і спадзяванні здзейсняцца. Старажылы ж вёскі сцвярджаюць, што раней гэтаму каменю пакланялася моладзь. На справе ж валун ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату быў прынесены, як лiчаць вучоныя, 130—150 тысяч гадоў назад ледніком з Аландскіх астравоў, размешчаных у Балтыйскім моры ля берагоў Швецыі. Даўжыня яго дасягае 4,1 метра, вышыня — 2,2, акружнасць — 10 метраў, вага — 74 тоны. Звонку гэты цуд прыроды падобны на прас з гладкай паверхняй”.
Т.Н.КРОКУН , Іванаўскі раён,  в.Яечкавічы

Якое мястэчка і за што называлі Вавілонам? Які бізнес там развіваўся? Якая гульня эмігрыравала туды з Парыжа?
“Вавілонам называлі мястэчка Зэльва Гродзенскай вобласці, куды на кірмаш збіралася мноства народу, дзе чулася безліч моў. Яшчэ польска-літоўскі кароль Аўгуст ІІ у 1721 годзе даў дазвол праводзіць у Зэльве з 25 ліпеня да
25 жніўня кірмаш, які стаў такім жа знакамітым, як Лейпцыгскі. З Польшчы, Германіі, з-пад Пецярбурга, Казані, Харкава з’язджаліся сюды купцы. Персідскія шалі, італьянскія аздобы прывозілі гандляры з далёкіх краёў. Квітнела і мястэчка, якое было не дужа вялікае, але па эканамічным значэнні параўноўвалася з Гроднам. Як сведчыў пісьменнік Юзаф Крашэўскі, пасля забароны ў 1840 годзе ў Парыжы гульні ў рулетку гэту забаву купцы імпартавалі ў Зэльву і назвалі “фартунай”. А колькі тут давалі паказаў жанглёры, фокуснікі, акрабаты! Да 1870-х гадоў, пакуль гандаль не спыніўся, на “полі цудаў” кожны мог ажыццявіць сваю мару, зрабіць самую ўдалую ў жыцці пакупку. Дарэчы, некалькі гадоў таму традыцыя ладзіць кірмашы была адроджана”.
Юлія ЕРМАКОВА, г.п.Лёзна

Якога “Людвіга” не могуць знайсці ўжо некалькі дзесяцігоддзяў? Чаму яго так назвалі? І якія яго чатыры “браты” аб’явіліся летась пасля 80-гадовага знікнення?
“У вёсцы Забалаць Воранаўскага раёна напярэдадні Вялікадня ў сакавіку 2009 года знайшлі чатыры званы. Мясцовы трактарыст, які працаваў на будаўніцтве кацельні, закрануў самы буйны з іх. Астатнія людзі адкопвалі ўручную. Уся вёска збеглася паглядзець на незвычайную знаходку.  Існуе легенда, што людзі вырашылі закапаць званы, каб зберагчы іх ад бальшавікоў. Тым не менш яшчэ адзін звон застаецца нязнойдзеным. Жыхары вёскі Забалаць лічаць, што ён важыць 1000 кг! Называюць яго “Людвіг”, што значыць “звон людовы”. Але і знойдзеныя званы ўражваюць. Самы вялікі з чатырох важыць 100 кілаграм. Яго з цяжкасцю паднялі двое мужчын. Старыя людзі ўспамінаюць, што ён пачынаў званіць, калі кагосьці хавалі. Мясцовыя ўлады плануюць арганізаваць раскопкі для таго, каб  людзі пачулі святы звон усіх пяці “братоў”.

Алена і Павел СПІРЫДОН, в.Будслаў, Мядзельскі раён

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter