Адкрыйце для сябе “Нечаканую Беларусь”!

“НГ” i выдавецтва “Рыфтур” распачынаюць вiктарыну для тых, хто не развучыўся лятаць i любiць нашу самую лепшую ў свеце краiну (мяркуем, такiх сярод чытачоў нашай газеты — большасць).
Уявiце сябе птушкай, народжанай, каб глядзець на зямлю з вышынi. Пэўна, птушкi не зважаюць на дробязi, што псуюць нашу будзённасць. Для iх Беларусь — цуд, створаны сярод лясоў i рэк чалавечымi рукамi. Краiна, кожны горад i мястэчка якой маюць свой адметны малюнак, а таму адзiныя i непаўторныя.
Некалькi субот запар мы будзем змяшчаць здымкi фотамастака Сяргея Плыткевiча, зробленыя з вышынi птушынага палёту (першы з іх вы бачыце ўнізе). Чытачы, якiя пазнаюць знаёмыя мясцiны i паведамяць пра гэта ў лiсце на наш паштовы цi электронны адрас, будуць адзначаны падарункамi ад выдавецтва. Распавядайце ў лiстах пра свой родны кут, мастацкiя вартасцi вашых занатовак таксама будуць улiчаныя.
Пiшыце нам ужо сёння: 220013, Мiнск, вул. Б.Хмяльнiцкага, 10а, “Народная газета”, з пазнакай “Нечаканая Беларусь”, цi на 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter