Адкройце для сябе "Нечаканую Беларусь"

Першы тур сумеснай вiктарыны “НГ” i выдавецтва “Рыфтур” (гл. “НГ” ад 8 верасня) пераканаў нас у тым, што i раней не выклiкала нiякага сумневу. Нашы чытачы не толькi шчыра любяць самую лепшую ў свеце краiну Беларусь, але i не развучылiся лётаць!

Першыя ўдзельнiкi вiктарыны ўжо пазналi мясцiны, якiя з вышынi птушынага палёту сфатаграфаваў фотамастак Сяргей Плыткевiч (гл. нумар за мінулую суботу). Але мы наўмысна пакуль што не называем iх iмёны i правiльны адказ: раптам нехта з чытачоў далучыцца да вiктарыны пазней (але паспяшайцеся: адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля апублiкавання фота, адзін з якіх ужо мінуў).
Сёння — другi тур i чарговая магчымасць здзiвiцца прыгажосцi, створанай сумесна прыродай i чалавечымi рукамi. Чакаем вашых лiстоў з адказамi, а таксама занатоўкамi пра родны кут. Мастацкiя вартасцi лiстоў таксама будуць улiчаны.

Пiшыце нам: 220013, Мiнск, вул. Б.Хмяльнiцкага, 10а, “Народная газета”, з пазнакай “Нечаканая Беларусь”,
цi на электронную скрыню info@ng-daily.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter