Ад спрадвечнага да сучаснага.

Ежа. Асноўнай ежай славян са старажытных часоў былі хлеб (бліны, кашы) і гародніна. Хлеб заўсёды выклікаў вялікую павагу, яго маглі спажываць у ежу без усяго, з соллю, ні адзін абед не абыходзіўся без лусты хлеба. Паводле народных уяўленняў, хлеб заўсёды быў сімвалам шчасця і дабрабыту ў сям’і.

Ежа. Асноўнай ежай славян са старажытных часоў былі хлеб (бліны, кашы) і гародніна. Хлеб заўсёды выклікаў вялікую павагу, яго маглі спажываць у ежу без усяго, з соллю, ні адзін абед не абыходзіўся без лусты хлеба. Паводле народных уяўленняў, хлеб заўсёды быў сімвалам шчасця і дабрабыту ў сям’і.

  • Перад ежай абавязкова маліліся і мылі рукі. Мыццё рук перад ежай было абавязковым як у плане асабістай гігіены, так і ў плане рытуальнага ачышчэння рук, якія будуць датыкацца да “дароў боскіх”, з дапамогай вады. Калі ў полі вады не было, рукі выціралі аб зямлю. Лічылася, што зямля таксама валодае ачышчальнай функцыяй, як і вада.
  • Ніколі не елі за голым, не засланым абрусам сталом.
  • Першым за стол заўсёды сядаў гаспадар і толькі пасля яго — астатнія члены сям’і, прычым з улікам узроставых характарыстык. Таксама гаспадар першым заканчваў трапезу, першым спрабаваў ежу, сачыў за тым, каб за сталом быў парадак, справядліва дзяліў ежу паміж усімі членамі сям’і.
  • Па славянскім звычаі есці трэба было ціха, павольна. Калі размовы і дапускаліся, то толькі аб гаспадарчых справах. Асабліва строга адносіліся да забароны размаўляць за сталом пасля заходу сонца.
  • Калі ежа раскладвалася па талерках, з’есці трэба было абавязкова ўсё. Лічылася: хто пакінуў ежу на талерцы, той згубіць свой дабрабыт і здароўе.
  • Існавала строгае правіла: есці адну лусту хлеба маглі толькі муж і жонка, бо лічылася, калі жанчына даядае за мужчынам, ён будзе за ёй “бегаць” і наадварот.
  • На вяселлі маладым ставілі адну талерку на дваіх і клалі адну лыжку. А вось у паўсядзённым жыцці есці чужой лыжкай забаранялася.
    Непрыбраным стол пакідалі на ноч толькі ў дні ўшанавання продкаў: на Радаўніцу, Дзяды і г.д.
  • Ніколі не заахвочвалі ўжыванне празмернай колькасці ежы. Лічылася: калі чалавек есць зашмат, быццам за дваіх, значыць, за яго плячыма стаіць нячыстая сіла.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter