Ад спрадвечнага да сучаснага.

Пастух. Часам пастуху прыпісвалі такую якасць, як здольнасць размаўляць з жывёламі, раслінамі, з духамі і нячыстай сілай. Лічылася, што навыкі пастуха перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Пастух. Часам пастуху прыпісвалі такую якасць, як здольнасць размаўляць з жывёламі, раслінамі, з духамі і нячыстай сілай. Лічылася, што навыкі пастуха перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

  • У культуры ўсходніх славян было прынята, каб пры першым выгане кароў у поле пастух абышоў увесь статак з хлебам-соллю і велікодным яйкам, пры гэтым жывёлу неабходна было сцёбаць асвечанай на Вербніцу вярбой.
  • Абавязковым атрыбутам усіх пастухоў былі абярэгі, якія яны бралі з сабой у поле. Самымі распаўсюджанымі былі асвечаная ў Чысты чацвер соль, святая вада, яйкі, хлеб, розныя травы, сабраныя на Купалле, каменьчыкі, карэнне і г.д. Лічылася, што ў такім выпадку статак не будзе разыходзіцца, а жывёла будзе пладавітай.
  • У народнай культуры існавала такое правіла: ні адзін пастух не возьме ў статак жывёлу пасля Юр’я (6 мая).
  • У некаторых палескіх вёсках пастуху забаранялася на працягу лета стрыгчыся і мець зносіны з жонкай, а таксама збіраць ягады і грыбы.
  • Святам пастухоў лічылі дзень святога Юр’я. Іх частавалі ў полі мірской яечняй, адорвалі адзеннем, грашамі. Часам пастуха аблівалі халоднай вадой, каб ён “не спаў” летам і не згубіў статак.

Абярэг для пастуха
Каб пастуха не забіла маланка, трэба на поўню прачытаць замову на хустку ці кавалачак тканіны і прышыць яе да адзення:
“У імя Айца і Сына і Святога Духа. Гасподзь Спасіцель, спасі і зберажы ад града і ветра, ад агню і молніі. Адвядзі ад мяне, раба Божага (імя) пазаўчасную смерць. Будзь мне абаронай. Амін”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter