Ад спрадвечнага да сучаснага.

Капусная расада. Высадку капуснай расады прымяркоўвалі да аднаго з вясновых святаў, напрыклад на Івана Галавастага (7 чэрвеня), казалі: “каб мая капустачка прыймалася і ў галоўкі складалася”. На Розыгры (аўторак на наступным за Тройцай тыдні), каб расліны добра раслі і фарміраваліся ў галоўкі.

Капусная расада. Высадку капуснай расады прымяркоўвалі да аднаго з вясновых святаў, напрыклад на Івана Галавастага (7 чэрвеня), казалі: “каб мая капустачка прыймалася і ў галоўкі складалася”. На Розыгры (аўторак на наступным за Тройцай тыдні), каб расліны добра раслі і фарміраваліся ў галоўкі.

  • Не садзілі капусту ў панядзелак, аўторак, чацвер (так званыя мужчынскія дні) на маладзіку, у першыя дні пасля поўні (пра такую капусту казалі “гнілец”, г. зн. згніе), у “сухі дзень” (аўторак перад Пасхай) — капуста пойдзе “ў храпкі”, у “крывую сераду” (апошняя перад Тройцай) — будзе крывая і маленькая, у той дзень тыдня, калі ўвосень пайшоў першы снег.
  • З вечара на градкі пад капусту ставілі гаршчок уверх дном, у якім была крапіва з коранем, і казалі: “Ня будзь галенаста, будзь пузаста, ня будзь пустая, будзь густая, ня будь красна, будзь укусна, ня будь стара, будь малода, ня будзь мала, будзь вяліка!”
  • Калі высаджвалі расаду капусты, забаранялася есці хлеб, каб куры летам не дзяўблі капусту. смяяцца, інакш лісты капусты будуць маршчыністыя.
  • Лічылася, што капусту нельга садзіць там, дзе раслі каноплі, інакш памрэ нехта са сваякоў.
  • Забаранялася займацца пасадкай расады капусты жанчыне, “калі яна нячыста” (калі ў яе рэгулы), парадзіхам да шасці тыдняў, цяжарным.
  • Прычым ведалі, што саджаць капусту павінна толькі жанчына. Калі да расады дакранецца мужчына, то добрага ўраджаю не будзе.
  • Першую пасаджаную расліну накрывалі чыгунком, яго — белым абрусам, зверху клалі камень і казалі: “Дай, Божа, час добры, каб капуста мая прымалася і ў тугія галоўкі складвалася”.
  • А яшчэ старыя людзі раілі лункі для раслін рабіць бярозавым колам, тады капуста абавязкова прымецца і яе карэнне не будуць тачыць чэрві.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter